Шматдзетная сям’я з Івацэвічаў у чарзе 7 гадоў – жыллё старшыні райвыканкама без чаргі

11:48 12 сентября 2017
2
ОБСУДИТЬ
Шматдзетная сям’я Дуброўскіх з Івацэвіцкага раёну сем гадоў ня можа атрымаць абяцаны ўладамі льготны крэдыт, каб пабудаваць жыллё на атрыманым участку ў райцэнтры. У райвыканкаме і ў банку кажуць, што грошай для іх няма. Затое новае службовае жыллё для старшыні Івацэвіцкага райвыканкаму Аляксандра Грыцука будуецца хутка і без праблем.

Вольга і Сяргей Дуброўскія з вёскі Квасевічы Івацэвіцкага раёну выхоўваюць чацьвярых дзяцей. Старэйшай дачцэ ўжо 14, а самай малодшай будзе два. Яшчэ адно дзіця з’явіцца неўзабаве — Вольга цяпер цяжарная.

У чарзе пад нумарам 5. Сем гадоў без выніку

Надзел шматдзетнай сям'і
Надзел шматдзетнай сям’і

​Цяпер вялікая сям’я жыве ў старой бацькоўскай хаце ў вёсцы Квасевічы і мае ўчастак у Івацэвічах, на якім будавацца няма за што, кажа Сяргей Дуброўскі:

«У 2010 годзе мы сталі на чаргу для паляпшэння жыллёвых умоваў. Для шматдзетных сем’яў чарга асобная, мы ў ёй пад нумарам пяць. Спачатку мы аформіліся на пабудову кааператыву, потым перавяліся на будаўніцтва прыватнага дома. Мая жонка падрыхтавала ўсе дакументы, нам выдзелілі ўчастак. Але ў банку мы пачулі, што грошай для нас няма і мы павінны чакаць. І гэтае чаканне ўжо зацягнулася на сем гадоў».

Сяргей і Вольга, згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі № 13 ад 06.01.2012 году «Аб некаторых пытаннях аказання грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве альбо набыцці жыллёвых памяшканняў», уваходзяць у катэгорыю грамадзянаў, якія маюць права на пазачарговае атрыманне дзяржаўных крэдытаў ці субсідыяў. Паводле заканадаўства, яны могуць атрымаць крэдыт у памеры 100% кошту будаўніцтва дома пад 1% гадавых на 40 гадоў. Але грошай няма, і будаўніцтва прыпынена.

Сяргей і Вольга Дуброўскія
Сяргей і Вольга Дуброўскія

Тым часам сям’я вядзе рамонт старой бацькоўскай хаты ў вёсцы Квасевічы. Сяргей робіць усё сваімі рукамі, дапамагаюць бацькі. Чакаць, пакуль дзяржава дапаможа крэдытам, не выпадае, бо дзеці падрастаюць, кажа Сяргей:

«Я ўжо за ўласныя сродкі на атрыманым участку ў Івацэвічах заліў падмурак пад гараж, падвёў электрычнасць. Усяго выдаткаваў каля 1400 рублёў. Лепш бы я гэтыя грошы сюды, у бацькоўскі дом уклаў. Для нашай сям’і тут мала месца. Трэба разбудоўвацца. А самастойна рабіць гэта вельмі цяжка».

Вольга Дуброўская, маці 4-х дзяцей, цяжарная пятым
Вольга Дуброўская, маці 4-х дзяцей, цяжарная пятым

Вольга Дуброўская, жонка Сяргея, кажа, што стамілася ад чакання і ўсіх бюракратычных працэдур:

«Мне ў выканкаме чыноўнікі сказалі, што можаце скардзіцца куды заўгодна, маўляў, усё роўна гэта справе не дапаможа. Паводле дакументаў наш дом каштуе 89 тысяч рублёў.

Аднойчы таксама з вуснаў чыноўнікаў прагучала, што мы павінны ўкласці сваіх сродкаў ня меней за 15% ад агульнага кошту, інакш банк ня прыме нашу заяўку на крэдыт. А 15% — гэта амаль 20 тысяч. У нас няма такіх грошай. На словах у нас дэкларуецца адно, але рэчаіснасць зусім іншая. Таму калі такая палітыка вядзецца, то лепей я тут пабудуюся, навошта мне патрэбен той участак?»

Сяргей лічыць, што чым далей ад сталіцы, тым сацыяльная палітыка рэалізоўваецца горш:

«Тут законы і распараджэнні проста не выконваюцца. Вось я працаваў неяк з хлопцам з Мінску. У яго таксама шматдзетная сям’я, але яму ўдалося знайсці дапамогу. Мне здаецца, што там бліжэй да Рыгоравіча, таму і выбіваецца ўсё хутка. А тут, як на пэрыфэрыю выязджаеш, дык усё».

Пазіцыя ўладаў: самі вінаватыя

Кіраўніца аддзелу ЖКГ і архітэктуры Івацэвіцкага райвыканкаму Ірына Іванова кажа, што насамрэч у такім доўгім чаканні на жыллё вінаватыя не чыноўнікі ў райвыканкаме, а бацькі шматдзетнай сям’і, паколькі заблыталіся:

«Справа ў тым, што сям’я Дуброўскіх знаходзіцца ў чарзе на атрыманне сацыяльнага жылля. Яны маглі стаць на чаргу як шматдзетная сям’я і атрымаць зямельны ўчастак. Гэта і адбылося, бо яны мелі права атрымаць яго ў першачарговым парадку. Магчыма, што не зусім правільна разумелі атрыманую інфармацыю.

Бывае так: калі людзі не зусім разумеюць тое, што ім кажуць, але жадаюць атрымаць вынік той, які яны чакаюць, то з любой інфармацыі выбіраецца толькі тое, што ім неабходна. Недзе прапускаюцца нюансы. Некаторыя законы не зусім правільна трактуюцца. Магчыма, праца ў тлумачэнні ім іхніх правоў была праведзеная не зусім правільна; можа, не зусім даступнай мовай для асобы, якая не з’яўляецца спецыялістам. А магчыма, што тлумачылася ім адпаведна, але людзі, не хачу іх нейкім чынам пакрыўдзіць, не зразумелі. Мо заблыталіся. Бо ўчастак яны атрымалі сапраўды як шматдзетная сям’я. А гэта зусім іншая чарга».

Будаўніцтва жылля для чыноўнікаў — без чаргі

Так будуецца новы дом для старшыні Івацэвіцкага райвыканкаму Аляксандра Грыцука
Так будуецца новы дом для старшыні Івацэвіцкага райвыканкаму Аляксандра Грыцука

Зусім іншая сітуацыя з наяўнасцю грошай на будаўніцтва новага жытла для старшыні Івацэвіцкага райвыканкаму Аляксандра Грыцука.

Новы дом для старшыні Івацэвіцкага райвыканкаму
Новы дом для старшыні Івацэвіцкага райвыканкаму
Гаспадарчая пабудова
Гаспадарчая пабудова

Летам у горадзе пачалі ўзводзіць для яго новы дом, які стане службовым. Будаўніцтва вялікага дома вядзецца за бюджэтныя сродкі на скрыжаванні вуліц Броўкі і Кветкавая. На гэтую мэту выдаткавана каля 100 тысяч долараў.

Пры гэтым у самым цэнтры Івацэвічаў існуе службовае жыллё, у якім жылі ранейшыя старшыні раённага выканаўчага камітэту.

Службовае жытло ў Івацэвічах у цэнтры гораду
Службовае жытло ў Івацэвічах у цэнтры гораду

Прадстаўніца Івацэвіцкага райвыканкаму пацвердзіла карэспандэнту Свабоды, што сапраўды дом на скрыжаванні вуліц Броўкі і Кветкавая будуюць для патрэбаў старшыні выканкаму за бюджэтныя сродкі. Рабочыя на пляцоўцы расказалі, што на ўзвядзенне дома выдаткавана каля 50 тысяч долараў, а яшчэ такая ж сума грошай пайшла на тое, каб перанесці складаныя лініі камунікацыяў.

Дапамагчы ўсім шматдзетным сем’ям дзяржава ня можа

Сітуацыя з сям’ёй Дуброўскіх не адзіная ў Івацэвіцкім раёне. У суседняй вёсцы Ёдчыкі каторы год без падтрымкі з боку дзяржавы жыве сям’я Пархутаў (Свабода пісала пра гэта два гады таму).

Усяго ж у Беларусі налічваецца больш за 80 тысяч шматдзетных сем’яў. Але сродкаў у дзяржавы на тое, каб аказаць дапамогу кожнай сям’і, не хапае. Так, за апошнія пяць гадоў фінансавая дапамога дзяржавы на паляпшэнне жыллёвых умоваў аказаная 55 тысячам сем’яў. У Мінску на сёння больш за пяць тысяч шматдзетных сем’яў чакаюць сваёй чаргі на паляпшэнне жыллёвых умоваў. Некаторыя вымушаныя чакаць пяць і болей гадоў.

Радыё Свабода

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

КОММЕНТАРИИ ( 2)

  1. Mrs. Maria Andrade в 00:13

    Добры дзень.
    Я г-жа Марыя Андрадэ прыватны крэдытор, які дае магчымасці крэдыту жыцця для фізічных асоб, камерцыйных фірмаў, страхаванне і іншыя. Калі вы знаходзіцеся ў цяжкім фінансавым становішчы ці патрэбен крэдыт, каб інвеставаць ці не патрэбен крэдыт, каб аплаціць рахункі не далей, як мы тут, каб зрабіць усё вашы фінансавыя праблемы ў чымсьці з мінулага. Мы прапануем ўсе віды крэдытаў у валюце з 2% працэнтнай стаўкай без якога-небудзь авансавага ўнёску. Я хацеў бы выкарыстаць гэтую выдатную сераду, каб вы ведалі, што мы тут, каб дапамагчы вам з любым тыпам крэдыту, каб вырашыць вашыя фінансавыя праблемы. Для атрымання дадатковай інфармацыі калі ласка, звяжыцеся з намі праз нашу электронную пошту (prudentialinvestmentmanagement@gmail.com) Падайце заяўку і атрымаць крэдыт як мага хутчэй




    0

Добавить комментарий

ПРАВИЛА КОММЕНТИРОВАНИЯ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

12 июня 2018 16:03

Представители ОАО «Ивацевичдрев» Егор Колтуневич и Виктор Романчук выступили в чемпионате лесорубов

В соревнованиях, проходивших в эстонском городе Валга, принимали участие 42 профессионала из стран Балтии и Скандинавии, в числе которых - победители и призеры мировых чемпионатов.

11 июня 2018 10:59

Уголовное дело в отношении бывшего генерального директора ОАО «Ивацевичдрев» направлено в суд

Экс-руководитель предприятия Владимир Шульга (на фото) обвиняется в злоупотреблении служебными полномочиями по части 3 статьи 424 Уголовного кодекса Республики Беларусь.

09 июня 2018 17:28

В добрый путь: выпускной 2018 в Ивацевичах. Прямая ТРАНСЛЯЦИЯ

9 июня на главной площади Ивацевичей проходит выпускной вечер. "Першы Рэгіён" ведет прямую трансляцию, фоторепортаж с мероприятия появится позже.

04 июня 2018 12:27

На реабилитацию 11-летнему Максиму Басалаю из Ивацевичей нужно собрать 3200 евро

Нужна финансовая помощь на реабилитацию в Международной клинике востановительного лечения г. Трусковец (Украина) 11-летнему Максиму Басалаю из Ивацевичей. Объявлен сбор средств, на данный момент не хватает 3200 евро.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: