Грыбныя партызаны. Як у Івацэвіцкім раёне паставіліся да забароны хадзіць у лес на час вучэнняў

14:25 13 сентября 2017
ОБСУДИТЬ
Вёска Волька Івацэвіцкага раёну — каля самага Даманаўскага палігону, дзе будуць адбывацца сумесныя беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2017». Вяскоўцы па-рознаму ставяцца да забароны хадзіць у лясы падчас манеўраў.

Лес цягнецца ад вёскі і да самага палігону. Сяляне кажуць, што цяпер шмат грыбоў — проста ідзі ўздоўж дарогі ды збірай. Аднак Івацэвіцкі райвыканкам апублікаваў зварот пра непажаданасць наведваць лясы ў час вучэнняў.

У размове з карэспандэнтамі Свабоды большасць людзей кажуць, што не чулі ні пра якія абмежаванні і забароны. Зрэшты, як сказаў адзін са сталых жыхароў вёскі, усе і так ведаюць, што нельга хадзіць у бок палігону, калі вучэнні.

«Ага, у лес я не пайду! Я сёння быў там… Вось побач лес, і там лес. Чаму я не павінен туды хадзіць?», — паказвае суразмоўца ў супрацьлеглы ад палігону бок.

Суразмоўца кажа, што аднойчы, вельмі даўно, было здарэнне на палігоне ў часе манеўраў:

«На палігон ніхто і ня пойдзе. Аднойчы было, што мужык сабраўся касіць сена, то як дало, нагу адарвала яму… Дык пасля таго праз кусты ўжо ніхто не ішоў».

Некаторыя жыхары Волькі кажуць, што ўсё роўна будуць хадзіць у лес, бо час грыбны сыходзіць. Проста будуць мінаць палігон:

«Усё жыццё я тут пражыў, хадзілі ў грыбы на палігон. Калі ідуць вучэнні, калі ласка, я сам працаваў на палігоне, таму калі вучэнні ідуць, то пытанняў няма — нельга хадзіць», — кажа малады чалавек.

Спадар сярэдняга веку кажа, што чыноўнікі забараняюць ісці ў лес не столькі каб папярэдзіць розныя здарэнні, а каб ім не перапала за непраяўленую пільнасць:

«Ды страхуюцца, каб не падстрэлілі нікога, таму і забараняюць. Цяпер жа грыбоў навалам — усе ідуць і ідуць…»

Сумесныя расійска-беларускія вучэнні «Захад-2017» пачнуцца 14 верасня і працягнуцца тыдзень. Будзе задзейнічаны шэраг вайсковых палігонаў на тэрыторыі Беларусі — пад Лепелем, Барысавам, Віцебскам, Асіповічамі, Ружанамі і Даманавам. Таксама паведамляецца, што запланаваныя рэйды каля Дрэтуні.

Радыё Свабода

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

30 июня 2018 15:04

Московские эксперты считают, что почва рядом со свалкой отходов в Зеленом Бору «чрезвычайно опасна»

В пробах почвы концентрация свинца ( I класс опасности) в 70 раз превышает максимально допустимое значение.

29 июня 2018 14:05

Из запаса – в пограничники. Жители Ивацевичей поучаствовали в военных сборах

Военные комиссариаты Бреста, Барановичей и Ивацевичей призвали 24 мужчин из числа военнослужащих запаса на сборы, которые проходили в Брестской пограничной группе.

26 июня 2018 20:37

В поселке Зеленый Бор Ивацевичского района готовят к вывозу отходы свинцовой золы

В ООО «Белинвестторг-Сплав» начали мероприятия по вывозу и утилизации отходов производства, которые находятся на территории, прилегающей к бывшему асфальтному заводу.

20 июня 2018 10:49

В годовщину начала войны в Ивацевичах пройдет акция памяти

22 июня в 12:30 в сквере по ул. Советской у Братской могилы советских воинов и партизан состоится акция "Память нашу не стереть с годами".

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: