Як пражыць на 80 руб у месяц? Гісторыя з вёскі Воля Івацэвіцкага раёну

17:37 22 октября 2017
ОБСУДИТЬ
Паверылі абяцанням кіраўнікоў, перабраліся з Віцебшчыны на Берасцейшчыну і апынуліся каля разбітага карыта — гісторыя сям’і Смірновых.

Амаль два гады таму маладая сям’я Смірновых з малым сынам перабралася з Віцебшчыны на Берасцейшчыну. Віктару прапанавалі працу ў ААТ «Івацэвічы-агратэхсервіс», сельскагаспадарчым прадпрыемстве.

«Прыехаў сюды на сустрэчу з намеснікам дырэктара, які ўзначальвае ўчастак у вёсцы Воля. Ён абяцаў, што мой заробак будзе складаць летам пяцьсот рублёў і болей. А вось зімой каля 300. Я нават некалькі разоў перапытаў, ці дакладна будуць такія сумы. Намеснік гэта пацвярджаў, тым больш што ён быў разам з дырэктарам. Але ў выніку аказалася ўсё з дакладнасцю наадварот».

Віктар Смірноў за кожны месяц мае цэтлікі на заробкі ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве. Відаць, што за апошні месяц мінулага году заробак склаў 80 рублёў. Найбольшы быў у красавіку 2017 году — 445 рублёў.

«Я працую на МАЗе на 20-тонніку. Але на працягу году толькі два месяцы — вось у гэтым і недзе ў кастрычніку мінулым мой заробак склаў больш за 300 рублёў. Пры гэтым адпрацоўваю ў сельскай гаспадарцы нават па 300 гадзінаў. Гэта падвойная норма, вось толькі гэты час проста недзе губляецца. Даказаць нешта немагчыма, бо ў выніку ў бухгалтэрыі дакументы ўсе ў парадку».

Машынны двор «Івацэвічы-агратэхсервіс», сельскагаспадарчы ўчастак Воля
Машынны двор «Івацэвічы-агратэхсервіс», сельскагаспадарчы ўчастак Воля

Кіраўніцтва ААТ «Івацэвічы-агратэхсэрвіс» адмаўляецца ад каментароў наконт гэтага. Новапрызначаны дырэктар прадпрыемства кажа, што пакуль не валодае поўнай інфармацыяй. Васіль Назаранка, загадчык сельскагаспадарчага ўчастка Воля, што ўваходзіць у склад «Івацэвічы-агратэхсэрвіс», які, паводле Віктара Смірнова, і запрашаў яго на працу, наагул адказаў, што гэты работнік не з’яўляецца яго падначаленым:

«Гэта не мой работнік. Ён працуе не ў нас, а на асноўнай вытворчасці. Таму ён не адносіцца да майго падраздзялення».

Віктар і Анастасія вымушаныя шукаць іншую працу і з’язджаць з вёскі. Але гэта вымагае новых затрат. Сям’я сцвярджае, што, едучы з Віцебшчыны на Берасцейшчыну яны патрацілі каля 12 мільёнаў недэнамінаваных рублёў. Спадзяваліся, што асядуць стала на адным месцы, але ніяк не чакалі, што сутыкнуцца з падманам і апынуцца ў такой сітуацыі.

Радыё Свабода

Читайте по теме:
Министр труда: до конца года средняя зарплата достигнет 1000 рублей

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

12 августа 2018 00:37

Многие строители будут работать и в свой профессиональный праздник. С Днем строителя!

День строителя в Беларуси отмечается во второе воскресенье августа. В этом году - 12 августа. Нельзя недооценить столь важной профессии, так как "квартирный вопрос" никогда не перестанет волновать общество.

09 августа 2018 08:48

Комбайнер, который жал руку Лукашенко и назвал его «братаном» — в лидерах жатвы в Ивацевичском районе

Семейный экипаж Хоружих Николая Владимировича и Ирины Григорьевны перешагнул тысячный рубеж, намолотив 1001,3 га тонн зерна и убрав 374 га зерновых.

05 августа 2018 22:29

Максиму Басалаю из Ивацевичей собрали более 3700 евро на реабилитацию

Благодаря добрым людям успешно завершился сбор средств на реабилитацию в Украине 11-летнему Максиму Басалаю из Ивацевичей. Значительную сумму собрали люди в интернете - кто по рублю, кто по десять.

03 августа 2018 21:15

Жительница Ивацевичей выживает на 196 рублей пенсии. Видеоопрос

Сколько денег нужно вам, чтобы прожить месяц? Хватает ли месячного дохода и на чем приходится экономить? На такие темы записали видеоопрос корреспонденты "Першага Рэгіёну" в Ивацевичах.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: