У Косаўскім палацы адкрыўся музей. ФОТА

15:24 10 ноября 2017
ОБСУДИТЬ
10 лістапада палац Пуслоўскіх у Марачоўшчыне адчыніў свае дзверы для наведнікаў. Турысты могуць пабачыць часовую музейную экспазіцыю, якая будзе дзейнічаць да канца рэстаўрацыі палаца. Рэкстаўрацыю плануецца завяршыць у 2023 годзе.

На адкрыцці музея ў Косаўскім палацы прысутнічалі кіраўнік Івацэвіцкага райвыканкаму Аляксандр Грыцук, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкаму Алег Вялічка, начальнік галоўнага ўпраўлення культуры і аналітычнай работы Міністэрства культуры Васіль Чэрнік.

Прадстаўнікі раённай, абласной улады ды Міністэрства культуры
Прадстаўнікі раённай, абласной улады ды Міністэрства культуры

«Лічу, што гэты велічны помнік архітэктуры заслужана ўключаны ў прыярытэтны пералік рэкстаўрацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, не мае аналагаў у беларускай архітэктуры. З 2008 году на рэстаўрацыйныя работы з абласнога і рэспубліканскага бюджэту накіравана звыш 4 мільёнаў беларускіх рублёў,» — распавёў Аляксандр Грыцук.

Цяпер у палацы працуюць 5 залаў, якія распавядаюць пра гісторыю палаца, роду Пуслоўскіх, гістарычныя падзеі, якія адбываліся вакол палаца. Тут знаходзіцца макет палаца, на стэндах — выявы, як будуць выглядаць памяшканні пасля рэстаўрацыі.

Што да завяршэння рэстаўрацыі — чыноўнікі агучылі, што мяркуецца яе завершыць у 2023 годзе:

«Цяжка адназначна сказаць, але мы плануем да 2023 году поўнасцю завяршыць работы. Для гэтага патрэбныя досыць сур’ёзныя сродкі. На наступны год плануецца прыкладна 2 мільёны рублёў выдзеліць. Гэта вельмі вялікая сума, калі ўлічыць, што за ўвесь час было ўкладзена прыкладна 5 мільёнаў. Таму гэта практычна палова таго, што было ўкладзена за 10 год. Таму праз год мы ўбачым палац у зусім іншым выглядзе,» — распавёў прадстаўнік аблвыканкаму.

Апрача музейнай экспазіцыі частка палацу плануецца здаваць у арэнду — тут будуць кафэ, рэстаран, гатэль. Будзе аднаўляцца і парк каля палаца.

Чыноўнікі мяркуюць, што пасля рэстаўрацыі палацу значна вырасце колькасць турыстаў у Івацэвіцкім раёне:

«Тут недалёка Мір, Нясвіж. Да прыкладу, Нясвіж летась наведала больш 400 тысяч турыстаў. Таму перспектыва ёсць і перспектыва добрая. Гэтыя грошы, якія ўкладаюцца ў адраджэнне нашай гістарычнай спадчыны, будуць акупацца. Я думаю, за досыць невялікі час, цягам 10 гадоў можа акупіцца,» — выказаў аптымістычныя спадзяванні прадстаўнік Брэсцкага аблвыканкама.

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

03 мая 2018 14:59

Помнік Тадэвушу Касцюшку ўжо ўстаноўлены каля Косава. ФОТА

Аб гэтым у сваім фэйсбуку паведаміў журналіст Глеб Лабадзенка, які ініцыяваў збор сродкаў на помнік. Глеб Лабадзенка выклаў і здымак помніка, аднак Касцюшка на пастаменце пакуль агорнуты ў матэрыю. Афіцыйнае адкрыццё помніка адбудзецца 12 мая.

27 апреля 2018 12:52

Як жылі, жаніліся, у Амерыку на заробкі ездзілі ды ад вайны ўцякалі: маналог касаўчанкі пра жыццё ў мінулым стагоддзі

Гэты запіс зроблены ў далёкім 1996 годзе. Нарадзілася Марыя Аляксееўна ў вёсцы Заполле Івацэвіцкага раёна, замуж выйшла ў Косава, дажывала век у дачкі ў Ружанах. Не стала яе ў 2005 годзе. Пад час сустрэч ад саёй зямлячкі я запісаў амаль пяцьдзесят народных песень. Мела прыемны голас, светлую галаву, добрую душу. Яе лёс доўга хваляваў мяне, уражваў чалавечай мудрасцю. Марыя Аляксееўна, спраўджваючы вашу волю, пакуль што не называю ваша прозвішча. Але мне вельмі хочацца, каб пра вас ведалі іншыя людзі.

24 апреля 2018 16:05

Стала вядома, калі каля Косава адкрыюць першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку

Урачыстасці з нагоды адкрыцця помніка Тадэвушу Касцюшку пройдуць на яго радзіме ў Марачоўшчыне а 12 гадзіне 12 мая, паведаміў Івацэвіцкі райвыканкам. На адкрыццё прыедуць высокія госці і шмат турыстаў.

01 апреля 2018 21:53

Іншапланецяне ў музеі: у Івацэічах адкрылася выстава карцін Язэпа Драздовіча. ФОТА-ВІДЭА

Выстава карцін Язэпа Драздовіча адкрылася ў Івацэвіцкім гісторыка-краязнаўчым музеі. У жыхароў і гасцей нашага гораду з'явілася ўнікальная магчымасць пабачыць працы мастака, якія амаль не выстаўляліся ў іншых мясцінах апроч Мінска. Апроч карцін у Івацэвіцкім музеі выстаўленыя і скульптуры Язэпа Драздовіча.