Як паліцай Стайкі ўратаваў, пабываў у Сібіры ды пасябраваў з чырвонаармейцам

21:27 16 ноября 2017
ОБСУДИТЬ
У вёсцы Стайкі каля Івацэвічаў людзі памятаюць, як аднавясковец-паліцай уратаваў сялян ад нямецкай кары. Карэспандэнт Свабоды пабываў у Стайках, каб аднавіць гісторыю пакручастага лёсу двух сябрукоў — Аляксандра Валінскага ды Апанаса Трафімчыка.

Сёння Стайкі — перспектыўная вёска, фактычна прыгарад Івацэвічаў. Штогадзіны сюды ходзіць івацэвіцкі гарадзкі аўтобус, пустых хат амаль няма, а любая вольная нерухомасць умомант скупляецца.

Два суседы-сябрукі пражылі больш за 90 год

Крышку не дажыўшы да 2015 году, у Стайках памёр адзін з апошніх ветэранаў — Апанас Трафімчык. Некалькі год таму памёр і ягоны сябар і сусед Аляксандр Валінскі. Абодва пражылі больш за 90 гадоў, нягледзячы на надзвычай няпросты лёс.

Аляксандр Валінскі (злева) і Апанас Трафімчык. Фота 2010 году
Аляксандр Валінскі (злева) і Апанас Трафімчык. Фота 2010 году

Сёння Аляксандра Валінскага ў Стайках памятаюць як выдатнага сталяра. Распавядае 73-гадовы Аляксей Трафімчык:

«Ён быў добры адмысловец. Бочкі рабіў, дзверы, вокны… Да яго ўвесь час ішлі людзі. Аляксандр і Апанас былі такія два сябрукі. У Валінскага было шмат сяброў, бацька мой да яго хадзіў, яны аднагодкамі былі».

Як паліцай уратаваў вёску

Аляксандр Валінскі быў высокім статным хлопцам, калі ў час акупацыі немцы забралі яго служыць у паліцыю.

«Мне, памятаю, казаў, што дарма адседзеў 10 год у Сыбіры. Бо яго забралі сілаю, ён не сам пайшоў у паліцаі — служы, або расстрэл… Але размова такая была ў вёсцы, што ён уратаваў тут людзей ад немцаў…» — згадвае Аляксей Трафімчык.

Аляксей Трафімчык
Аляксей Трафімчык

У 2010 годзе аўтару гэтага артыкула ўдалося пагутарыць з больш як 90-гадовымі Аляксандрам Валінскім ды Апанасам Трафімчыкам. Аляксандр быў слабейшы, ужо мала ўставаў з ложка, а Апанас часта адведваў свайго сябра.

Аляксандар Валінскі распавядаў, што калі яго забралі ў паліцаі, ён спрабаваў уцячы. Каб болей не ўцякаў, яго накіравалі на Віцебшчыну ахоўваць мост на Дзвіне. Праз пэўны час яму далі адпачынак, і Аляксандар прыехаў на радзіму ў Стайкі.

Сялянскія авечкі ў Стайках
Сялянскія авечкі ў Стайках

У адзін з дзён, успамінаў Аляксандр, немцы сагналі сялян у будынак ды хацелі падпаліць «за сувязь з партызанамі».

Аляксандр Валінскі надзеў паліцэйскую форму ды разам з прадстаўніком адміністрацыі вёскі кінуўся ўпрошваць немцаў не караць сялянаў:

«Якія ж гэта партызаны — тут толькі бабы ды дзеці», — угаворвалі яны.

У выніку немцы паслухаліся, адпусцілі людзей ды з’ехалі.

Цяпер, кажа Аляксей Трафімчык, у Стайках пра гэта памятае толькі старэйшае пакаленне:

«Зараз у Стайкі ўжо шмат новых людзей наехала, купляюць тут хаты. Усё меней застаецца тых, хто памятае тую гісторыю».

Помнік жыхарам вёскі Стайкі, якія загінулі ў Другую сусветную вайну
Помнік жыхарам вёскі Стайкі, якія загінулі ў Другую сусветную вайну

Служба ў Чырвонай Арміі не адпусціла «граху паліцайства»

Пасля адступлення немцаў Аляксандар Валінскі пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Удзельнічаў у вызваленні Гродна, а перамогу сустрэў у Кёнігсбергу (цяпер Калінінград). Меў узнагароды.

Пасля перамогі Аляксандр вярнуўся ў родную вёску. Але таго, што служыў у паліцыі пры немцах, яму не даравалі, не зважаючы, што пасля ён быў чырвонаармейцам. У 1946 годзе Валінскага саслалі ў лагеры Сібіры, дзе ён дзесяць год рабіў на лесанарыхтоўках.

Аляксандр Валінскі на лагерным фота ў 1951 годзе
Аляксандр Валінскі на лагерным фота ў 1951 годзе

Вярнуўся на радзіму ў другой палове 50-х, працаваў у калгасе.

Бойка на танцах — Сібір — Чырвоная Армія

Сябра Валінскага, Апанас Трафімчык, таксама зазнаў жыцця ў Сыбіры. У 1940 годзе яго саслалі на «папраўчыя працы» ў Салікамск за тое, што пабіўся на танцах з аднавяскоўцам.

У 2010 годзе Апанас прыгадаў аўтару гэтага артыкула вершык, які прыдумаў на высылцы:

Завязлі мяне ў страну чужую,
З адзінокай буйнай галавой,
І разбілі мне жызнь маладую,
Дзевятнаццаць лет было,
Як разлучылі, маменька, з табой…

Апанас Трафімчык распавядаў, як адбывалася ссылка:

«Загрузілі тады больш за дзьвесьце асуджаных у цялячыя вагоны і адправілі эшалон аж у Салікамск. Далей чыгунка тады не ішла. У дарозе адну рыбу салёную давалі. Піць вельмі хацелася. Неяк высунуў пальцы ў шчыліну, каб ледзяша дастаць, а мне канваір па пальцах — куды, маўляў, руку саджаеш!»

На высылцы Апанас Трафімчык працаваў на лесанарыхтоўках да нападу немцаў на Савецкі Саюз. У 1941 годзе вязня вызвалілі, і ён пераехаў жыць ды працаваць у Пензенскую вобласць Расіі, бо радзіма была пад нямецкай акупацыяй.

Апанас казаў, што яго і многіх іншых хлопцаў з Заходняй Беларусі доўга не накіроўвалі на фронт, бо, «відаць, не давяралі палякам». Толькі 20 верасня 1943 году Трафімчыка і некаторых іншых, вызваленых з Сібіры, выклікалі ў ваенкамат:

«Далі абмундзіраванне і сказалі, што пара нам ужо бараніць Радзіму. Далі вінтоўкі, а мы імі і карыстацца ня ўмелі, спачатку нават патрон не маглі закласці. Але крышку навучылі і адправілі ў розныя часці. Мяне накіравалі ў артылерыю мінамётчыкам. Вызвалялі Польшчу — Хэлм, Варшаву. Пад Варшаваю мяне параніла ў нагу, таму доўгі час матаўся па розных шпіталях, бо ўсюды ж месцаў мала было. Так па шпіталях дабраўся аж да Астрахані, дзе і сустрэў Дзень Перамогі. Магчыма, тое раненне мяне і выратавала, невядома ж, як далей бы ваяваў…», — апавядаў Апанас Трафімчык.

Камуністычны сімвал «Серп і молат» на ўездзе ў Стайкі зарастае кустоўем
Камуністычны сімвал «Серп і молат» на ўездзе ў Стайкі зарастае кустоўем

Апанас паходзіў з нябеднай сям’і. Казаў, што ў бацькі пры польскай уладзе было 12 гектараў зямлі, дзесяць кароў, трое свіней, коні.

«Як рускія прыйшлі ў 1939 годзе, дык адразу нас хацелі вывезці ў ссылку, бо заможна жылі. Але нешта перадумалі, толькі маёмасць адабралі», — казаў Апанас Трафімчык.

Аднаму пашана, другому — ігнараванне заслугаў

Калі вайна скончылася і былы паліцай вярнуўся з Сібіры, Аляксандар Валінскі ды Апанас Трафімчык сталі лепшымі сябрукамі. Іх хаты стаялі побач.

Абодва рабілі ў калгасе, які ўтвораны быў у Стайках напрыканцы 1940-х гадоў.

Жыхар Стаек Аляксей Трафімчык цяпер успамінае, што мясцовыя ўлады штогод у Дзень перамогі ўшаноўвалі Апанаса Трафімчыка як ветэрана вайны. А вось баявы чырвонаармейскі шлях Аляксандра Валінскага ня ўзгадвалі, «бо ён быў паліцаем, доўга за гэта сядзеў у Сібіры».

Так і памерлі два сябрукі са Стаек — адзін ветэранам, а другі нерэабілітаваным «ворагам народу».

Радыё Свабода

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

14 июля 2018 20:41

Как немцы с русскими воевали: в Ивацевичском районе прошел фестиваль реконструкторов «Выгонощанская фортеция»

В деревне Выгонощи Ивацевичского района прошел четвертый военно-исторический фестиваль, посвященный памяти жертв Первой мировой войны. Сотни зрителей приехали посмотреть, как военно-реконструкторские клубы отразят события столетней давности.

09 июля 2018 10:02

На фестиваль «Выгонощанская фортеция» пустят автобус из Ивацевичей

14 июля будет организовано автобусное сообщение на фестиваль "Выгонощанская фортеция" по маршруту: г. Ивацевичи (автовокзал) – д.Выгонощи – г. Ивацевичи (автовокзал). Отправление в 10.00 с г. Ивацевичи, в 14.00 – с д. Выгонощи.

08 июля 2018 13:32

В болоте в Ивацевичском районе нашли сбитый самолет времен войны. ВИДЕО

Это был его второй боевой вылет. В Ивацевичском районе поисковики обнаружили фрагменты самолета, пролежавшего в земле 77 лет, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ. Поднимать боевую машину на поверхность пришлось прямо из болота. И не зря: в ходе операции стали известны важные детали.

04 июля 2018 15:32

Фестиваль «Выгонощанская фортеция» пройдет 14 июля в Ивацевичском районе

Четвертый военно-исторический фестиваль "Выгонощанская фортеция", посвященный памяти жертв Первой мировой войны, пройдет 14 июля в Ивацевичском районе, сообщили организаторы.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: