Міністэрства культуры выдала дазвол на ўсталяванне помніка Тадэвушу Касцюшку ў Марачоўшчыне

12:11 21 января 2018
ОБСУДИТЬ
Першы ў Беларусі помнік нацыянальнаму герою і выдатнаму сыну нашай зямлі з'явіцца на малой радзіме Тадэвуша Касцюшкі – каля Косава ў Івацэвіцкім раёне.

Пакуль у Беларусі ёсць толькі бюст на тэрыторыі амерыканскай амбасады ў Мінску і бюст у вёсцы Малыя Сяхновічы Жабінкоўскага раёну, дзе была сядзіба Касцюшкаў. Таксама ёсць памятны валун у самой Марачоўшчыне.

З ініцыятывай збору ахвяраванняў на помнік Тадэвушу Касцюшку ва ўрочышчы Марачоўшчына мінулай восенню выступіў грамадзкі актывіст Глеб Лабадзенка. Ён абвясціў збор сродкаў на краўдфандынгавай пляцоўцы talaka.org.

Спачатку планавалася сабраць 11 тысяч рублёў, пазней была вызначана сума ў 17500 рублёў, аднак рэальна сабрана 22045 рублёў. Свае ахвяраванні зрабілі 685 чалавек

Як паведаміў Лабадзенка, днямі Міністэрства культуры Беларусі выдала канчатковы дазвол на ўсталяванне помніка ў Марачоўшчыне.

“Помнік адліты і даводзіцца да ладу, пастамент вырабляецца, цяпер чакаем паперы, якая дазволіць рабіць падмурак. Па розных прычынах пакуль цяжка сказаць, ці паспеем усё ж да 4 лютага (існуе верагоднасць, што дата адсунецца на тыдзень-другі). але тое, што помніку быць — гэта ўжо дакладна. І гэта самае важнае”, — распавёў Глеб Лабадзенка.

Помнікі Тадэвушу Касцюшку ўстаноўленыя ў гарадах Польшчы і ЗША, а летась – на 200-я ўгодкі яго смерці – з’явіўся ў швейцарскім горадзе Залатурн, дзе Касцюшка памёр. Шмат геаграфічных аб’ектаў па ўсім свеце таксама названыя ў гонар Касцюшкі.

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

07 мая 2018 10:19

Самые невысокие люди Ивацевичей на ток-шоу «Кожны з нас»

Анжела Яшкевич и Андрей Кокошка из Ивацевичей - возможно самые низкие люди Беларуси. Андрей из Лиды Гродненской области нашел свою пару в Ивацевичах. Рост Анжелы составляет всего 96 сантиметров. О проблемах, связанных с ростом Андрей и Анжела расказали в ток-шоу "Кожны з нас" телеканала Белсат.

05 мая 2018 20:18

Кто такой Константин Наливко, который купил «Квасевичскую перо-пуховую фабрику»?

Генеральный директор российской «Промышленной строительно-монтажной компании» Константин Наливко приобрел 99,7% акций ОАО «Квасевичская перо-пуховая фабрика» за 690 тысяч белорусских рублей.

05 мая 2018 08:50

Виктория Горбач из Ивацевичей выступила в финале конкурса красоты «Мисс Беларусь»

23-летняя студентка Брестского государственного технического университета (специальность - «архитектура») в качестве модели ранее принимала участие в модных показах, съемках рекламы и музыкальных клипов.

04 мая 2018 09:29

Как в Зеленом Бору министра ждали. ВИДЕО

В поселке Зеленый Бор Ивацевичского района 3 мая прошел слух, что приедет министр или заместитель министра природных ресурсов и охраны окружающей среды. Стало известно, что высокие чиновники посетят свалку свинцовых отходов у поселка.