«Мы не думалі, што гэта некаму будзе цікава», — як у Івацэвіцкі раён едуць прамысловыя турысты. ВІДЭА

14:16 21 января 2018
ОБСУДИТЬ
«Ва Украіне мы проста ўжо ўсе вузкакалейкі аб’ездзілі, — расказвае адзін з удзельнікаў экскурсіі па вузкакалейцы, Валер з Украіны. — Папраўдзе іх там не шмат, іх там тры. А ў Беларусі іх трошкі болей».

Трошкі болей — гэта 32 вузкакалейкі: адна з іх — дзіцячая чыгунка ў Мінску, яшчэ адна — у заасадзе ў Магілёве, астатнія належаць розным прамысловым прадпрыемствам. 

Арцём Слізкі, арганізатар экскурсіі і аўтар праекта 750mm.by, тлумачыць , што экскурсію на торфабрыкетнае вытворчае ўпраўленне «Бярозаўскае» выбралі менавіта таму, што гэта самы «лясны» маршрут, а лес прыгожы ў любую пару году. Нягледзячы на халоднае зімовае надвор’е, абодва дні экскурсіі ў Арцёма з аншлагам: і ў суботу, і ў нядзелю — болей за 30 турыстаў у маленькім вагончыку цягнічка.​

«Першая мая думка… Ну мы не думалі, што гэта некаму будзе цікава», — дзеліцца Аляксей Аляксандравіч, галоўны інжынер торфабрыкетнага вытворчага ўпраўлення «Бярозаўскае». Гэта адна з першых спробаў для іх прадпрыемства ў галіне прамысловага турызму.

«Мяне яшчэ падштурхнула тое, каб людзям данесці — не проста што ёсць вузкакалейка, ёсць вагончык, ёсць цеплавоз, а ёсць і тая нялёгкая праца, якой людзі займаюцца. Каб людзі пабачылі, што мы ня проста тут зямлю капаем, а сапраўды займаемся добрай справай».

Як выглядае паездка вузкакалейнай чыгункай з кабіны машыніста і з вышыні птушынага палёту — у відэа Радыё Свабоды.

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

20 февраля 2018 14:47

Даже джип на дровах поедет: гонки «Дрыгва 2018» пройдут в Ивацевичском районе. ВИДЕО

С 29 апреля по 1 мая около Телехан пройдет 10-я гонка трофи-рейда "Дрыгва" - наиболее масштабное мероприятие подобного типа в Беларуси. Ожидается, что в этом году в гонке примет участие даже внедорожник, работающий на дровах.

20 февраля 2018 08:30

В Ивацевичской Ледовой арене будет концерт

В Ледовой арене г. Ивацевичи 22.02.2018г. состоится праздничный концерт, посвящённый Дню защитника Отечества и 100-летию вооружённых сил. Приглашаем всех желающих посетить данное мероприятие.

17 февраля 2018 14:29

Как в ивацевичской СШ №3 масленицу отмечали. Фоторепортаж

Масленица - древний праздник, который отмечается на границе зимы и весны. Блинами и гуляньями встречали Масленицу в средней школе № 3 г. Ивацевичи.

16 февраля 2018 12:13

В день выборов в Ивацевичском районе отгремят концерты. Афиша

Традиционно, в основной день выборов на участках для голосования организуют буфеты, а встречать избирателей будут концертами и прочими гуляниями