Івацэвіцкі райвыканкам дазволіў паставіць помнік Касцюшку ў Косаве

15:29 23 января 2018
ОБСУДИТЬ
Івацэвіцкі райвыканкам прыняў рашэнне, якое дазваляе ўстанавіць помнік Тадэвушу Касцюшку на яго радзіме ў Марачоўшчыне пад Косавам.

Такое рашэнне было прынята пасля таго, як стала вядома, што Міністэрства культуры дало згоду ўстаноўку помніка, аб гэтым паведамляў «Першы Рэгіён».

Ініцыятар устаноўкі помніка Тадэвушу Касцюшку на яго радзіме — вядомы журналіст Глеб Лабадзенка. Менавіта ён абвясціў праз інтэрнэт збор сродкаў на помнік, і неўзабаве грошы былі сабраныя. Сам помнік вырабляе вядомы беларускі скульптар Генік Лойка.

Такім чынам, для ўстаноўкі помніка атрыманыя асноўныя дазволы, падпісаўадпаведнае рашэнне і старшыня Івацэвіцкага райвыканкаму Аляксандр Грыцук.

Райвыканкам вырашыў:

  1. Дазволіць грамадзяніну Лабадзенка Глебу Паўлавічу стварэнне і ўстаноўку помніка Т. Касцюшку ва ўрочышчы Марачоўшчына на тэрыторыі «Мемарыяльнага музея-сядзібы імя Тадэвуша Касцюшкі»
  2. Аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта (Завадская С. В.) прыняць на баланс помнік, указаны ў пункце 1 дадзенага рашэння.
  3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Івацэвіцкага райвыканкама Велікасельца А. Ф.

Помнік планавалася ўстанавіць на дзень народзінаў Тадэвуша Касцюшкі 4 лютага, аднак пакуль дарабляецца пастамент, таму, як распавёў Глеб Лабадзенка, тэрмін адносіцца на пару тыдняў.

Вось так будзе выглядаць помнік:

 

 

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

23 мая 2018 20:01

В Хованщине пройдет военно-историческая реконструкция «Один день из жизни партизанского отряда»

27 мая в Ивацевичском районе пройдут мероприятия, посвященные истории партизанского движения. Будет и реконструкция "Один день из жизни партизанского отряда" с участием военно-исторических клубов Бреста.

12 мая 2018 16:05

Пад бел-чырвона-белымі сцягамі ў Косаве адкрылі помнік Тадэвушу Касцюшку. ФОТА-ВІДЭА

Сотні людзей прыехалі ў Косава 12 мая. Тут быў адкрыты першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку, які стварылі на сабраныя народам грошы.

03 мая 2018 14:59

Помнік Тадэвушу Касцюшку ўжо ўстаноўлены каля Косава. ФОТА

Аб гэтым у сваім фэйсбуку паведаміў журналіст Глеб Лабадзенка, які ініцыяваў збор сродкаў на помнік. Глеб Лабадзенка выклаў і здымак помніка, аднак Касцюшка на пастаменце пакуль агорнуты ў матэрыю. Афіцыйнае адкрыццё помніка адбудзецца 12 мая.

27 апреля 2018 12:52

Як жылі, жаніліся, у Амерыку на заробкі ездзілі ды ад вайны ўцякалі: маналог касаўчанкі пра жыццё ў мінулым стагоддзі

Гэты запіс зроблены ў далёкім 1996 годзе. Нарадзілася Марыя Аляксееўна ў вёсцы Заполле Івацэвіцкага раёна, замуж выйшла ў Косава, дажывала век у дачкі ў Ружанах. Не стала яе ў 2005 годзе. Пад час сустрэч ад саёй зямлячкі я запісаў амаль пяцьдзесят народных песень. Мела прыемны голас, светлую галаву, добрую душу. Яе лёс доўга хваляваў мяне, уражваў чалавечай мудрасцю. Марыя Аляксееўна, спраўджваючы вашу волю, пакуль што не называю ваша прозвішча. Але мне вельмі хочацца, каб пра вас ведалі іншыя людзі.