Зімовыя фоты Косаўскага і Ружанскага палацаў. Дзе б пасяліліся вы, каб былі магнатамі?

21:31 23 января 2018
ОБСУДИТЬ
Косава і Ружаны - каштоўныя населеныя пункты на турыстычных маршрутах як беларусаў, так і замежнікаў. Велічныя палацы ў гэтых месцах былі ў заняпадзе, але цяпер паволі рэстаўруюцца. Ужо зараз і ў Косаўскім, і ў Ружанскім палацы адкрытыя музеі, якія раскажуць пра гісторыю гэтых архітэктурных помнікаў.

Канешне, параўноўваць гэтыя палацы не варта, кожны з іх мае сваю цікавую гісторыю. Ружанскі — старэйшы, яго будавалі магнаты Сапегі ў XVII-XVIII стагоддзях. Косаўскі палац збудаваны ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя багатым родам Пуслоўскіх.

Тым не меней, прапануем зімовыя фота Косаўскага і Ружанскага палацаў. Уявіце, каб вы былі багатым магнатам, а палацы былі ўжо цалкам адрэстаўраваныя, дзе б пасяліліся вы?

Косаўскі палац Пуслоўскіх

У ХІХ стагоддзі Пуслоўскія былі багатымі прамыслоўцамі, якія ўкаранялі новыя заходнія тэхналогіі на нашых землях. Існуе версія, што свой палац каля Косава яны вырашылі будаваць яшчэ і з-за таго, што тут месцілася сядзіба Тадэвуша Касцюшкі, кіраўніка антырасійскага паўстання 1794 года.

Будавалі палац Казімір і яго сын Вандалін Пуслоўскія. Над палацам працавалі вядомыя польскія архітэктары Францішак Яшчалд і Уладзіслаў Марконі.

Аднак, не ўсе Пуслоўскія былі багатымі і таленавітымі прамыслоўцамі. Некаму ж трэба было траціць накопленыя багацці! І вось, ужо трэці гаспадар палаца, Леанард Пуслоўскі, прадаў яго расійскаму купцу Аляксандраву за 700 тысяч рублёў, каб пагасіць свае даўгі, набытыя ў забавах ды карцёжных гульнях (разумееце, інтэрнэту тады ж не было, заставалася толькі ў карты гуляць на грошы).

А купец Аляксандраў на тое і быў купцом — ён перапрадаў Косаўскі палац княжне Трубяцкой па двайной цане!

Пасля ўладальнікамі палацу былі княгіня Абамалек, князь Альдэнбургскі… Пайшоў «па руках», карацей.

У часы Першай сусветнай вайны палац разрабавалі і часткова разбурылі. У часы польскай улады у 1921-1939 гады палац рамантавалі, тут была мясцовая адміністрацыя, вучылішча садаводства. Пры савецкай уладзе ў 1939-1941 гадах тут былі часці Чырвонай Арміі.

Падчас Другой сусветнай вайны палац быў спалены, па адной з версій, партызанамі ў 1944 годзе.

Увесь савецкі час палац не рамантаваўся, зарастаў соснамі ды пакрысе разбураўся. Але ў 2008 годзе тут пачалі працаваць рэстаўратары, і палац Пуслоўскіх пакрысе аднаўляецца.

10 лістапада 2017 года ў палацы адкрыліся першыя музейныя залі.

Ружанскі палац Сапегаў

Ружанскі палац часам у прэсе называюць нашым «Версалем», бо нагадвае рэзыдэнцыю французскіх каралёў.

І сапраўды, Сапегі, якія ўладарылі Ружанскім палацам, па свайму ўплыву, багаццю і магутнасці былі аднымі з найбольш значных магнатаў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а ў палацы ў Ружанах у некаторы час нават захоўвалася дзяржаўная казна.

У палацы Сапегаў гасцявалі не толькі багацейшыя людзі княства, але і каралі, тут былі шыкоўныя калекцыі карцін, тэатр, манеж, карацей, усе элітныя тагачасныя забавы.

Яшчэ ў сярэднявеччы тут быў палац, які насіў абарончы характар, аднак, у другой палове XVIII стагоддзя ён быў перабудаваны саксонскім архітэктарам Янам Самуэлем Бэкерам і набыў цяперашні выгляд.

Цікава, што пад асноўным корпусам палаца, які зараз пакуль не адрэстаўраваны, знаходзіцца чатыры падземныя паверхі, дзе стагоддзі таму захоўваўся правіянт, казна, розныя прыпасы.

У часы Расійскай імперыі палац быў аддадзены пад суконную фабрыку, ён прыходзіў у заняпад. У 1914 годзе тут здарыўся пажар.

У часы польскай улады палац у Ружанах спрабавалі рэстаўраваць, але не далі рады. Канчаткова ў заняпад ён прыйшоў у часы Другой сусветнай вайны і савецкай улады.

З 2008 году тут пачалася паступовая рэстаўрацыя, цяпер у будынках брамы палацу Сапегаў месціцца музей.

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

14 июля 2018 20:41

Как немцы с русскими воевали: в Ивацевичском районе прошел фестиваль реконструкторов «Выгонощанская фортеция»

В деревне Выгонощи Ивацевичского района прошел четвертый военно-исторический фестиваль, посвященный памяти жертв Первой мировой войны. Сотни зрителей приехали посмотреть, как военно-реконструкторские клубы отразят события столетней давности.

09 июля 2018 10:02

На фестиваль «Выгонощанская фортеция» пустят автобус из Ивацевичей

14 июля будет организовано автобусное сообщение на фестиваль "Выгонощанская фортеция" по маршруту: г. Ивацевичи (автовокзал) – д.Выгонощи – г. Ивацевичи (автовокзал). Отправление в 10.00 с г. Ивацевичи, в 14.00 – с д. Выгонощи.

08 июля 2018 13:32

В болоте в Ивацевичском районе нашли сбитый самолет времен войны. ВИДЕО

Это был его второй боевой вылет. В Ивацевичском районе поисковики обнаружили фрагменты самолета, пролежавшего в земле 77 лет, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ. Поднимать боевую машину на поверхность пришлось прямо из болота. И не зря: в ходе операции стали известны важные детали.

04 июля 2018 15:32

Фестиваль «Выгонощанская фортеция» пройдет 14 июля в Ивацевичском районе

Четвертый военно-исторический фестиваль "Выгонощанская фортеция", посвященный памяти жертв Первой мировой войны, пройдет 14 июля в Ивацевичском районе, сообщили организаторы.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: