SIGBEL

«Не дзяржаўнае свята»: стагоддзе абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў Івацэвічах адзначаць не хочуць

13:43 27 февраля 2018
Івацэвіцкі райвыканкам адказаў на запыт актывіста Ігара Случака, які пытаўся, ці будуць у нашым раёне праводзіцца мерапрыемствы з нагоды 100-годдзя абвяшчэння незалежасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Аказалася, што 100-годдзе незалежнасці для нашых чыноўнікаў - не нагода.

25 сакавіка 1918 года была абвешчаная незалежная БНР, пра гэта пішуць і ў школьных падручніках.

На стагоддзе гэтай значнай для гісторыі народу даты ў Беларусі будуць праводзіцца розныя мерапрыемствы — апазіцыя рыхтуе вулічныя акцыі ды канцэрт у Мінску, ды нават рэспубліканскія дзяржаўныя газеты ладзяць канферэнцыі — круглыя сталы.

Вядомы руплівец за беларускую мову і гісторыю Ігар Случак напісаў зварот у Івацэвіцкі райвыканкам з просьбай паведаміць, ці будуць у нашым раёне адбывацца мерапрыемствы з нагоды 100-годдзя абвяшчэння БНР. Аднак, атрымаў нечаканы адказ за подпісам намесніка старшыні Івацэвіцкага райвыканкаму Аляксандра Вялікасельца: «свята не з’яўляецца дзяржаўным».

Як распавёў «Першаму Рэгіёну» Ігар Случак, ён здзіўлены ігнараваннем чыноўнікамі важнай для Беларусі даты:

«На маю думку такое стаўленне да такой важнай даты як 100 год абвяшчэння БНР абсалютна няслушнае. Бо, па сутнасці, ад БНР бярэ пачатак сённяшняя Рэспубліка Беларусь. У 90-я гады была, па сутнасці, адноўлена, а не аб’яўлена незалежнасць Беларусі. І не ўганараваць 100 год незалежнасці, а ў той жа час надаючы ўвагу нейкім нязначным для Беларусі датам — ганебна і недальнабачна».

Ігар Случак звярнуў увагу, што райвыканкам адзначае розныя святы, якія не з’яўляецца дзяржаўнымі, але гэта не перашкаджае праводзіць мерапрыемствы.

Напрыклад, у сухапутным горадзе Івацэвічы быў устаноўлены помнік маракам, у адкрыцці якога прымаў непасрэдны ўдзел і Аляксандр Вялікаселец. Нішто не перашкаджае перакрываць вуліцы гораду і ў іншыя святы — Дзень выратавальніка, Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў…

Как в Ивацевичах открывали памятник в день ВМФ. ВИДЕО

Таму, аргументацыя Аляксандра Вялікасельца пра «недзяржаўнае свята», кажа Ігар Случак, з’яўляецца звычайнай адпіскай.

На відэароліку прапануем азнаёміцца з тым, у якіх складаных умовах адбывалася абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі:

На фота — перадвыбарчы пікет з святочным лозунгам пра 100-годдзе абвяшчэння БНР у Бярозе

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

13 октября 2018 08:58

С прошлого года количество туристов в музее Костюшко выросло более чем в полтора раза

Музей-усадьба Тадеуша Костюшко и дворец Пусловских — единый туристический комплекс в Ивацевичском районе.

26 сентября 2018 11:57

Сундук с книгой и монетами найден при реконструкции Коссовского дворца

Исторические артефакты - небольшой сундучок петербуржской фирмы (в нем находились книга и монеты) обнаружен строителями во время прокладки коммуникаций.

19 сентября 2018 16:22

В Галенчицах Ивацевичского района обновили памятник на могиле расстрелянных во время войны людей

18 сентября 1942 года в д. Галенчицы в ходе немецкой карательной операции «Болотная лихорадка» было расстреляно 4 семьи. В числе 18 жителей деревни, чьи жизни преждевременно оборвались, было 8 детей. Свидетелем тех трагических событий является захоронение.

14 июля 2018 20:41

Как немцы с русскими воевали: в Ивацевичском районе прошел фестиваль реконструкторов «Выгонощанская фортеция»

В деревне Выгонощи Ивацевичского района прошел четвертый военно-исторический фестиваль, посвященный памяти жертв Первой мировой войны. Сотни зрителей приехали посмотреть, как военно-реконструкторские клубы отразят события столетней давности.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: