Пуд мёду за кнігі: івацэвіцкі пісьменнік Валер Гапееў атрымаў самую салодкую літаратурную прэмію

12:08 28 февраля 2018
ОБСУДИТЬ
У музей "Пружанскі палацык" адбылося ўручэнне Мядовай літаратурнай прэміі за 2017 год. Сёлета яе атрымаў івацэвіцкі журналіст, пісьменнік Валер Гапееў. Прэмія заснавана пружанскім пчаляром-паэтом Міколай Папекам і Брэсцкім аддзяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў і ўяўляе сабой пуд мёду.

Мікола Папека абвясціў, што сёлета прэміяй уганароўваецца Валер Гапееў «за заўважныя літаратурныя дасягненні».

Валер Гапееў — івацэвіцкі празаік, аўтар некалькіх кніг, сярод якіх аповесць «Ведзьміна тоня», раманы «Ноч цмока», «Праклён» ды іншыя.

Літаратар быў уганараваны літаратурнай прэміяй імя У. Калесніка, прэміяй часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф».

«Вы ведаеце, чым гэта прэмія выключна адрозная ад любой іншай, нават самай прэстыжнай? А тым, што гэтай прэміяй вельмі прыемна дзяліцца з роднымі, сябрамі, калегамі,» — напісаў у сваім фэйсбуку Валер Гапееў уражанні ад атрыманай прэміі.

Валер Гапееў
Валер Гапееў
Выступае краязнаўца з вёскі Заполле Івацэвіцкага раёну Алесь Зайка
Мікола Папека і Валер Гапееў
Цэлае вядро прэміі!

Усе фота Сяргея Рабчука

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

11 сентября 2018 10:51

Число туристов в Коссовском дворце увеличилось почти вдвое

Как сообщил главный специалист управления культуры Брестского облисполкома Артем Брухан, во дворце в январе-августе этого года побывали около 20 тысяч человек.

05 сентября 2018 08:15

В Ивацевичском ГДК покажут «Великий Гэтсби». Вход свободный

7 сентября 2018 г. Ивацевичский ГДК приглашает всех, кто не успел посмотреть или хочет увидеть ещё раз яркий, массовый спектакль «Великий Гэтсби» Ивацевичского народного театра.

03 сентября 2018 21:49

Якім будзе канец свету ў Беларусі? Пісьменнік Павел Севярынец распавёў пра сваю кнігу «Беларусалім» ў Івацэвічах, Бярозе і Пружанах

Аматары літаратуры збіраліся 2 верасня на сустрэчу з палітыкам, пісьменнікам Паўлам Севярынцам, які распавёў пра першую частку свайго раману-трылогіі "Беларусалім".

31 августа 2018 11:15

На Телеханщину приедет экспедиция «Дорога к святыням»

Программа проведения в Ивацевичском районе этапа XXV Международной научно-просветительской экспедиции «Дарога да Святыняў»

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: