Уражэнец Івацэвіцкага раёну гісторык Генадзь Сагановіч абараніў доктарскую ў Варшаве

10:43 03 июня 2018
ОБСУДИТЬ
30 мая рада Гістарычнага інстытута Варшаўскага ўніверсітэта зацвердзіла Генадзю Сагановічу ступень доктара габілітаванага ў галіне гуманітарных навук па спецыяльнасці гісторыя. Гэта аналаг ступені доктара гістарычных навук у беларускай сістэме.

Для гэтай ступені асобнай дысертацыі ў еўрапейскіх універсітэтах не патрабуецца. За падставу абароны бярэцца габілітацыйная манаграфія і ўвесь навуковы даробак. У выпадку Генадзя Сагановіча манаграфіяй была ягоная кніга «Грунвальд у беларускай гісторыі. Спроба разбору палітычнага міфа».

57-гадовы ўраджэнец вёскі Турная пад Івацэвічамі Генадзь Сагановіч — выдатны беларускі гісторык. Ён аўтар папулярнай кнігі «Невядомая вайна» і суаўтар «Дзесяці вякоў беларускай гісторыі», заснавальнік альманаха «Беларускі гістарычны агляд». У 2005 годзе яго звольнілі з Акадэміі навук Беларусі нібыта за «парушэнне працоўнай дысцыпліны» ў часе чысткі навуковых апанентаў тагачаснай афіцыйнай ідэалогіі. 

Наша Ніва

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

КОММЕНТАРИИ ( 0)

ОБСУДИТЬ

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

21 августа 2018 16:16

Вадим Молош — лучший водитель Ивацевичского РОЧС

Кто хоть однажды садился за руль пожарной спецмашины понимает, насколько сложно управлять такой тяжелой и мощной техникой. Но когда объявлена тревога, и нужно спешить на помощь, здесь требуются особые навыки вождения.

12 августа 2018 00:37

Многие строители будут работать и в свой профессиональный праздник. С Днем строителя!

День строителя в Беларуси отмечается во второе воскресенье августа. В этом году - 12 августа. Нельзя недооценить столь важной профессии, так как "квартирный вопрос" никогда не перестанет волновать общество.

09 августа 2018 08:48

Комбайнер, который жал руку Лукашенко и назвал его «братаном» — в лидерах жатвы в Ивацевичском районе

Семейный экипаж Хоружих Николая Владимировича и Ирины Григорьевны перешагнул тысячный рубеж, намолотив 1001,3 га тонн зерна и убрав 374 га зерновых.

05 августа 2018 22:29

Максиму Басалаю из Ивацевичей собрали более 3700 евро на реабилитацию

Благодаря добрым людям успешно завершился сбор средств на реабилитацию в Украине 11-летнему Максиму Басалаю из Ивацевичей. Значительную сумму собрали люди в интернете - кто по рублю, кто по десять.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: