У Косаве адкрыецца мастацкая выстава, прысвечаная родным мясцінам Тадэвуша Касцюшкі

14:55 28 января 2019
4 лютага 2019 года ў 12:20 у ДУК "Мемарыяльны музей-сядзіба ім. Т. Касцюшкі" у Косава ў рамках святкавання Дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы "Сын сваёй Радзімы".

Выстава арганізавана Генеральным Консульствам Рэспублікі Польшча ў Брэсце, Грамадскім аб’яднаннем «Вытокі творчасці» пры Брэсцкім дзяржаўным універсітэце ім. А.С. Пушкіна сумесна з ДУК «Мемарыяльны музей-сядзіба ім. Т. Касцюшкі».

На выставе будуць прадстаўлены 18 прац брэсцкіх мастакоў і фатографаў, якія з’явіліся ў выніку пленэраў, праведзеных у Мерачоўшчыне. Сярод аўтараў прац – вядомыя брэсцкія арт-майстры Кірыл Ляшук, Ігар і Вольга Раманчук, Любоў Новікава, Аляксей Пагожын. Ніводная выстава Аб’яднання не абыходзіцца таксама без артыстычных прац Алега Малейкі, які захаваў на плёнцы фальварак і ўрочышча, выхадцам якога з’яўляецца нацыянальны герой Польшчы і ЗША.

«Мэтай выставы з’яўляецца прадстаўленне гістарычнай асобы Тадэвуша Касцюшкі як сына сваёй «малой Радзімы», праз прызму навакольнай прыроды і натуральнага асяроддзя, у якім ён выхоўваўся і рос. Прыродныя фактары ўздзейнічаюць на фарміраванне культуры і развіццё як лакальных соцыумаў, так і індывідаў. Навуковыя канцэпцыі падкрэсліваюць значэнне прыродных кампанентаў у працэсе здабыцця чалавекам яго радавой сутнасці – вызначаюць унікальныя рысы і падкрэсліваюць універсальнасць яго асобы. Пейзажныя працы брэсцкіх майстроў спрабуюць расказаць пра сацыякультурны Універсум Тадэвуша Касцюшкі – аднаго з найбольш вядомых сыноў Рэчы Паспалітай ва ўсім свеце», — распавялі ў Генеральным Консульстве Рэспублікі Польшча ў Брэсце.

Наведаць выставу можна будзе да 30 красавіка 2019 года.

Як праходзіла ўшанаванне народзінаў Тадэвуша Касцюшкі ў мінулым годзе глядзіце тут:
Некалькі соцень чалавек ўшанавалі Тадэвуша Касцюшку ў Косаве. ФОТА-ВІДЭА

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

23 апреля 2019 18:44

«Дрыгва -2019» пройдет возле Телехан с 6 по 8 мая

Традиционный трофи-рейд «Дрыгва» пройдет в этом году 6-8 мая недалеко от г.п.Телеханы. Организаторы - Ивацевичский Райисполком, ОО «Внедорожный клуб Цитадель».

26 марта 2019 15:05

Выставка насекомых в Ивацевичском историко-краеведческом музее. ФОТО

Чтобы посмотреть экзотических бабочек или жуков не обязательно лететь в Азию или Австралию - посетите выставку в Ивацевичском историко-краеведческом музее.

14 марта 2019 16:38

Стартует областной фестиваль художественного творчества «Вясёлкавы карагод». ФОТО

Ежегодно в начале весны на Брестчине стартует областной фестиваль художественного творчества «Вясёлкавы карагод». В рамках фестиваля на базе Государственного учреждения образования «Молотковичская вспомогательная школа-интернат» состоялся зональный отбор.

10 марта 2019 16:43

На реставрацию Коссовского дворца в 2019 году хотят направить почти 2,3 миллиона долларов

По словам главного специалиста управления культуры Брестского облисполкома Артема Брухана, средства будут выделены из республиканского и областного бюджетов.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: