У Косаве адзначылі дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі. ФОТА-ВІДЭА

19:15 04 февраля 2019
Дыпламаты некалькіх краін, кіраўніцтва Івацэвіцкага раёну ды шмат іншых гасцей з розных гарадоў прыехалі сёння ў Марачоўшчыну, каб адзначыць чарговыя ўгодкі нараджэння нашага славутага земляка Тадэвуша Касцюшкі. У сядзібе-музеі пры падтрымцы Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце адкрылася мастацкая выстава "Сын сваёй Радзімы".

Мерапрыемствы на радзіме Касцюшкі адбываюцца штогод 4 лютага. Сёння, як і мінулыя гады яны пачаліся з імшы ў касцёле, дзе быў ахрышчаны Касцюшка, а працягнуліся каля сядзібы-музея ў Марачоўшчыне.

Дыпламаты, прадстаўнікі мясцовай улады ды грамадскасці ўскалалі кветкі да помніка Тадэвушу Касцюшку, устаноўленаму ў мінулым годзе. Потым прысутныя пайшлі ў музей, дзе ўрачыста адкрылася выстава карцін, сярод якой творы вядомых творцаў рэгіёну, у тым ліку, і нашых землякоў.

Выстава адлюстроўвае эпоху Тадэвуша Касцюшкі, мясціны, звязаныя з яго жыццём і дзейнасцю. Карціны будуць выстаўлены ў музеі да 30 красавіка, з ёй могуць пазнаёміцца ўсе жадаючыя.

Падчас сённяшняй імпрэзы ў музеі паказалі фільм, прысвечаны жыццю Тадэвуша Касцюшкі, выступілі высокія госці.

Ад імя фонду імя Тадэвуша Касцюшкі былі ўручаныя лісты падзякі асобам, якія ўнеслі ўклад ва ўшанаванне яго спадчыны. Падзякавалі і пасольству ЗША ў Беларусі, якое выдзеліла ў 2018 годзе грант у памеры 12 тысяч долараў на рамонт страхі музея.

Тадэвуш Касцюшка (1746-1817) — ваенны інжынер і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, які стаў нацыянальным героем у Беларусі, Польшчы і ЗША. Удзельнік барацьбы Рэчы Паспалітай супраць Расіі і Прусіі, а таксама ўдзельнік вайны за незалежнасць ЗША. Кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай супраць расійска-прускай акупацыі краіны.

Сёння помнікі Касцюшку ўстаноўленыя ў многіх краінах свету, яго імя носяць вуліцы, плошчы, курган у Польшчы і нават самая высокая гара ў Аўстраліі. Першы помнік Тадэвушу Касцюшку ў Беларусі з’явіўся ў 2018 годзе ў на яго радзіме ў Марачоўшчыне па ініцыятыве вядомага журналіста Глеба Лабадзенкі. На яго выраб збіралі грошы праз інтэрнэт, прычым удалося атрымаць нават большую суму, чым планавалі.

Як адкрывалі помнік 12 мая 2018 года чытайце тут:
Пад бел-чырвона-белымі сцягамі ў Косаве адкрылі помнік Тадэвушу Касцюшку. ФОТА-ВІДЭА

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

28 января 2019 14:55

У Косаве адкрыецца мастацкая выстава, прысвечаная родным мясцінам Тадэвуша Касцюшкі

4 лютага 2019 года ў 12:20 у ДУК "Мемарыяльны музей-сядзіба ім. Т. Касцюшкі" у Косава ў рамках святкавання Дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы "Сын сваёй Радзімы".

22 января 2019 13:30

Пра вёску Дабромысль Івацэвіцкага раёну зняў перадачу знакаміты падарожнік Юрый Жыгамонт. ВІДЭА

Вёска Дабромысль Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў розныя часы належала Хадкевічам, Юндзілам, Варанцовым-Вельямінавым — прамым нашчадкам Аляксандра Пушкіна.

10 января 2019 21:59

К вопросу о том, кто покоится в братской могиле у деревни Волька Ивацевичского района

Близится новая юбилейная дата освобождения Беларуси от нацистской нечисти. И я вновь хочу обратиться к проблематике дублирования имен на могилах, теперь в Брестской области. Расследование поисковика-исследователя Дмитрия Бриштена.

13 октября 2018 08:58

С прошлого года количество туристов в музее Костюшко выросло более чем в полтора раза

Музей-усадьба Тадеуша Костюшко и дворец Пусловских — единый туристический комплекс в Ивацевичском районе.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: