Ці з’явіцца вуліца імя Алеся Зайкі ў 500-годдзе Івацэвічаў?

12:16 10 февраля 2019
Нядаўна набыў кнігу Алеся Зайкі “Мікратапаніміка Івацэвіччыны”. У прадмове аўтар піша, што назвы некаторых урочышчаў пачалі забывацца, адышлі ў нябыт. Тым больш каштоўней гэтая, без перабольшання, грандыёзная праца. Колькі ж трэба жадання, часу, каб на мінскім матацыкле аб’ехаць вёскі раёна і памежныя вёскі з Пружанскага і Слонімскага раёнаў, сустрэцца з цікавымі людзьмі і запісаць назвы навакольных мясцін!

Алесь Зайка — аўтар кніг “Населеныя пункты Івацэвіччыны”, “Дым з коміна”, “Чысты чацвер”. Вялікі ўнёсак для развіцця айчыннай дыялекталогіі і фалькларыстыкі  зрабіла яго праца па даследаванні мовы родных мясцін. Шматгадовы дослед выліўся ў тры выданні: “Дыялектны слоўнік Косаўшчыны”, “Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны”, “Прыказкі і прымаўкі Косаўшчыны”. Не без удзелу Алеся Зайкі вышлі кнігі “Памяць” і  “Івацэвіцкі раён”. На вялікі жаль, Алесь Зайка ў 2018 годзе пайшоў з жыцця. Яго апошнія кнігі, якія творца паспеў накіраваць у выдавецтва, убачаць свет ужо без яго.

Гэтая вялікая праца ні разу ні акупілася. Многіх сваіх рэспандэнтаў ён сустракаў на бальнічных ложках, бо сам доўга хварэў. У біблейскіх прытчах ёсць адна пра жамчужыну. Чалавек, які знойдзе спраўдную каштоўнасцть, аддасць за яе ўсё што мае. Такой каштоўнасцю для Алеся Зайкі была наша малая радзіма. Яе мова, яе гісторыя. У запалянскай школе, дзе ён працаваў настаўнікам, ён ставарыў добры музей  — даніна яго любові і яго спадчына наступным пакаленням.

Напэўна, ў сувязі з 500-годдзем Івацэвічаў будуць ушаноўвацца знакамітыя людзі з розных сфер дзейнасці — эканомікі, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, адукацыі, медыцыны. А я прапаную прысвоіць Алесю Зайку, гэтаму таленавітаму, самаадданнаму, сапраўднаму сыну і патрыёту  сваёй малой радзімы,  званне Ганаровага грамадзяніна Івацэвіцкага раёна пасмяротна, а вуліцу Школьную ў Заполлі, на якой ён  жыў, назваць яго імем.

Чытайце таксама:
«Ён служыў свайму краю, свайму народу»: у Заполлі развіталіся з краязнаўцам Алесем Зайкам

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

16 апреля 2019 09:01

Персональный сайт учителя из Ивацевичей стал лауреатом интернет-премии

Премия была вручена учителю информатики средней школы №3 города Ивацевичи Галине Стаскевич на XXVI Международной специализированной выставке «ТИБО-2019».

14 апреля 2019 14:31

Противники аккумуляторного завода провели очередную акцию в Бресте

Традиционная акция противников строительства аккумуляторного завода в Бресте стала самой массовой за все время проведения. Всего в шествии приняли участие около 500 человек.

13 апреля 2019 19:13

Спасатели нашли тело пропавшего мальчика в Каменецком районе

Поиски двухлетнего мальчика Волошина Ивана в Каменецком районе, который пропал еще 10 апреля, завершились. Увы, мальчик найден мертвым , спасатели нашли тело мальчика в канаве.

12 апреля 2019 13:48

По факту исчезновения ребенка в Каменецком районе заведено уголовное дело

Местонахождение двухлетнего мальчика Ивана Волошина так и не установлено. До этого времени продолжаются поисковые мероприятия, в которых участвуют следователи, а также сотрудники Каменецкого РОВД, районного отдела по чрезвычайным ситуациям, Департамента охраны, добровольцы.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: