• Доллар 2.0494
  • Евро 2.2609
  • Рос. рубль 3.2096

Нужна реклама в регионе?                         Подать заявку  

Як жыхар Горталя ездзіў “бараду атаму часаць”, а цяпер хоча адправіць медаль ліквідатара прэзідэнту

14:45 26 апреля 2018
Без ільгот і з падарваным здароўем. Міхал Мялік, жыхар вёскі Горталь, адзін з ліквідатараў наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Вясковец цяпер часта задае пытанне, а ці варта было ехаць ў 1986 годзе за сотні кіламетраў?

Ліквідатар, які стаў у 2011 годзе проста пацярпелым ад аварыі на ЧАЭС, кажа, што ўжо пасля вяртання з Чарнобыльскай зоны не раз сустракаўся са знаёмымі з Івацэвіцкага раёну і чуў, што некаторым у той год з ваекамату дасылалі нават дзесяткі позваў, вось толькі яны так і не з’явіліся на патрабаванне. Але цяпер застаецца толькі шкадаваць, працягвае Міхал Мялік:

«Я тады працаваў у аўтапарку №14 у Івацэвічах, прынамсі, тады ён такім чынам называўся. Дык вось, працаваў кіроўцам аўтобусу. Раптам дыспетчар паведаміла, што мяне тэрмінова выклікаюць у ваенкамат. Не было нават позвы. Цяпер разумею, дурны быў, што адгукнуўся на такі зварот. Ваянком ва ўсіх, хто прыбыў, сабраў ваенныя білеты і нас накіравалі ў Чарнобыль. І там паўгады – з 20 лістапада 1986 году па пятага мая 1987 году працаваў як кіроўца аўтобусу. Вазіў людзей. У сам Чарнобыль не заязджаў, толькі ў дзесяцікіляметровай зоне быў, у вёсцы Кашоўка. І шэсць месяцаў прасядзеў у небяспечнай зоне».

З мераў бяспекі – толькі рэспіратар

Служба, з аднаго боку, не была складанай, узгадвае Міхал Мялік. З боку ваеннаабавязаных практычна не было ўсведамлення пра небяспеку, якое тоіць у сабе радыёнуклеіднае заражэнне. Адпаведна меры па перадухіленні заражэння былі мінімальныя. А самі салдаты нават жартавалі:

«Мы, тады зусім маладыя, смяяліся, казалі між сабою, што вязуць нас «бараду атаму часаць». Але ў выніку шмат тых, хто быў разам са мною з Івацэвіцкага раёну, яны нават маладзейшыя на 5-10 гадоў за мяне – дык паўміралі ўсе. Нейкай сістэмы аховы, бяспекі – ды не было анічога такога. У нас жа армія такім чынам сфармавана, што аддаецца загад, які ніхто не абмяркоўвае. Гэтак і ў Чарнобыльскай зоне нам выдавалі толькі рэспіратары. Мылі пасля выезду з зоны, нібы нябожчыкаў, апраналі ў чыстую вопратку і ўсё. І ўявіце, не было ўсведамлення небяспекі. Недзе каля 250 чалавек звозіліся ў тую вёску, пасля іх перасаджвалі ў аўтобусы, казалі, што яны нібы свінцовыя і везлі на самую электрастанцыю, у самое пекла».

Непатрэбная ўзнагарода

Усе, хто ў тыя месяцы працаваў каля атамнай электрастанцыі атрымалі статус ліквідатараў аварыі на ЧАЭС. Адпаведна былі прадстаўленыя рознага кшталту ільготы, у тым ліку і Міхалу Мяліку:

«У 1991 годзе мяне паклікалі ў ваенкамат і ўручылі пасведчанне ліквідатара, нават казалі пра выпісаную для мяне ўзнагароду – нейкі мэдаль. Але яго я так і не атрымаў, ляжыць да гэтага часу ў ваенкамаце. Неяк не было часу, а пазней і ахвоты спецыяльна ехаць у райцэнтр за гэтай узнагародай.

А вось цяпер у мяне думка ўзнікае ўсё ж сабрацца, ды паехаць, атрымаць яго а пасля выслаць па пошце кіраўніку краіны. Няхай ён сам яго носіць.

Раней у ліквідатараў наступстваў аварыі на ЧАЭС было шмат ільготаў, у тым ліку і бясплатны праезд у грамадскім транспарце па раёне. Істотныя зніжкі былі пры набыцці газу, дровы танней, электрычнасць наогул на палову меней каштавала, нават зубы можна было палячыць бясплатна. А калі бярэш крэдыт, то 50 % адразу ж сплочвала дзяржава. А цяпер жа няма анічога, усё кіраўнік краіны пазабіраў. І ўвогуле, змянілі мне статус ў 2011 годзе, далі новае пасведчанне. Цяпер я не ліквідатар, але пацярпелы. Адпаведна, аніякіх ільготаў няма з боку дзяржавы».

Як пенсію “выбіваў”

Разам з тым, бадай адзінай ільготай для ліквідатараў наступстваў аварыі на ЧАЭС засталася магчымасць ранейшага выхаду на пенсію, але і тут перад жыхаром Івацэвіччыны ўзніклі складанасці:

«З пенсіяй атрымалася дзіўная гісторыя. Я паўгоду фактычна ваяваў з «райсабесам», пакуль аформіў усе дакументы. Справа ў тым, што ў 2011 годзе выпадкова нават даведаўся, што маю права выхаду на заслужаны адпачынак як ліквідатар наступстваў на ЧАЭС ва ўзросце 50-ці гадоў. Але калі прыехаў да чыноўнікаў, мне адмовілі, сказалі, што мушу яшчэ 10 гадоў адпарацаваць.

У выніку я амаль тры месяцы збіраў дакументы, якія неабходныя для рэгістрацыі. Справа ў тым, што вайсковай часткі, дзе я працаваў падчас ліквідацыі наступтстваў аварыі на ЧАЭС, няма, яе расфармавалі. Ваенкамат не змог мне выдаць даведку. Добра, што ў маіх саслужыўцаў з Целяханаў захаваліся дакументы. Я рабіў ксеракопіі тых паперак і вазіў у райцэнтр.

Прыйшлося не раз сварыцца, нават накіроўваць заявы ў пракуратуру ды суд, каб урэшце ўрэгуляваць пытанне з атрыманнем пенсіі. Але нават калі мне ўсё гэта і ўдалося, само пенсійнае пасведчанне мне так і не выдалі, сказалі, каб прыехаў праз дзесяць гадоў, толькі тады яго атрымаю».

Але сам памер пенсіі пацярпелы ад аварыі і ліквідатар лічыць сапраўдным здзекам. Штомесяц дзяржава выплочвае на рукі Міхалу Мяліку ўсяго каля ста васьмідзесяці рублёў. Пракарміць сябе і сям’ю на гэтыя сродкі немагчыма, кажа ён. Нягледзячы на слабое здароўе, жыхар вёскі спадзяецца на сябе, трымаючы вялікую гаспадарку.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

08 октября 2019 15:25

Телеханский спасатель рассказал, как участвует в гонках по болоту

Каждый из нас предпочитает передвигаться на автомобиле по усовершенствованному покрытию: чего скрывать - машина остается чище. А для некоторых автолюбителей отсутствие дорог не беда, а развлечение.

04 сентября 2019 11:42

Семья из Ивацевичского района победила на областном конкурсе в рамках проекта “Властелин села”

1 сентября 2019 года в аг.Остромичи Кобринского района прошел областной этап семейного сельскохозяйственного проекта «Властелин села» Ивацевичский район достойно представила семья Денисенко из г. Коссово.

26 августа 2019 11:56

Коссовский спасатель Сергей Белевич рассказал об увлечении мотокроссом

Для спасателя всегда нужно уметь не только эффективно провести рабочий день, но и полноценно восстановиться после нелегкой службы. Как это сделать с максимальной пользой? Рецепт у каждого свой. Есть он и у Сергея Белевича, водителя пожарного аварийно-спасательного поста №17 г.Коссово Ивацевичского районного отдела по чрезвычайным ситуациям.

08 августа 2019 11:38

С жителями Ивацевичского района встретится главный судебный эксперт Брестской области

Выездной личный прием граждан и «прямая телефонная линия» с целью разрешения вопросов, связанных с судебно-экспертной деятельностью, состоятся 9 августа