• Доллар 2.4368
  • Евро 2.8821
  • Рос. рубль 3.3288

Пад бел-чырвона-белымі сцягамі ў Косаве адкрылі помнік Тадэвушу Касцюшку. ФОТА-ВІДЭА

16:05 12 мая 2018
Сотні людзей прыехалі ў Косава 12 мая. Тут быў адкрыты першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку, які стварылі на сабраныя народам грошы.

На мерапрыемства прыехала кіраўніцтва Івацэвіцкага райвыканкаму, дыпламаты некалькіх краін, прадстаўнікі міністэрства, і госці з розных гарадоў. Нават новая вялікая паркоўка, адкрытая нядаўна каля сядзібы Касцюшкі, не змясціла ўвесь транспарт.

Некаторыя ўдзельнікі мерапрыемства прыйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі, прысутнічала і два дзяржаўных – чырвона-зялёных. Чыноўнікі і міліцыя не пярэчылі прысутнасці недзяржаўных сцягоў, ніякіх канфліктаў на гэтай глебе не адбылося.

Помнік быў агорнуты тканінай, у пачатку мерапрыемства яе здымалі старшыня Івацэвіцкага райвыканкаму Аляксандр Грыцук і скульптар Генік Лойка, які рабіў макет помніка.

Падрабязней, як адбывалася адкрыццё, глядзіце на відэа і фота.

Аляксандр Грыцук, старшыня Івацэвіцкага райвыканкаму
Аляксандр Грыцук, старшыня Івацэвіцкага райвыканкаму
Глеб Лабадзенка, ініцыятар збору сродкаў на помнік
Старшыня Згуртавання беларусаў Швейцарыі Алесь Сапега перадае музею макет помніка

Скульптар Генік Лойка

У 2017 годзе згуртаванне беларусаў Швейцарыі паставіла помнік Тадэвушу Касцюшку ў горадзе Залатурн, дзе апошнія свае гады дажываў Тадэвуш Касцюшка. Аднак усталяванне таго помніка не абыйшлося без міжнароднага скандалу, палякі абурыліся, што беларусы на сваім помніку Касцюшку напісалі “Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў”. І, хаця помнік ставілі на грошы беларусаў, каб улагодзіць канфлікт, адміністрацыя горада Залатурн папрасіла прыбраць згадкі пра Беларусь на помніку.

Пра гэта пісалі тут:
Пад ціскам палякаў з помніка Касцюшку ў Швейцарыі выкраслілі ўсе згадкі пра Беларусь

Пасля таго скандалу і дыскусіі ў беларускім грамадстве, вядомы журналіст Глеб Лабадзенка прапанаваў сабраць грошы на помнік Касцюшку ў Беларусі менавіта з такім надпісам. На прапанову адгукнуліся сотні людзей, і грошы на помнік былі сабраныя вельмі хутка.

Пасля гэтага устаноўку помніка узгаднілі з Міністэрствам культуры ды іншымі органамі ўлады, помнік быў адліты ва Украіне і дастаўлены ў Беларусь.

Цяпер у Косаве Івацэвіцкага раёну знаходзіцца першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку. Усяго ж у свеце больш за 200 розных помнікаў гэтаму вялікаму змагару за свабоду розных народаў.

 

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

04 февраля 2020 16:08

У Косаве ўшаноўвалі Тадэвуша Касцюшку і чыноўнікі, і апазіцыянеры, і дыпламаты розных краін

На штогадовыя ўрачыстасці з нагоды дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі каля яго сядзібы-музея ў Косаве сабраліся дзясяткі людзей, як высокіх чыноўнікаў ды дыпламатаў, так і простых людзей. Сёлета адзначаецца 274 гады ад нараджэння гэтага змагара за свабоду многіх краін, дзяцінства якога звязана з нашым рэгіёнам.

23 января 2020 18:16

Объявлены сроки введения в строй первой очереди Коссовского дворцово-паркового ансамбля

Как сообщил на итоговом пленуме областной организации БРСМ заместитель председателя Брестского облисполкома Геннадий Борисюк, произойдет это во второй половине 2020 года.

05 января 2020 20:03

Как били ОМОН в Оброво Ивацевичского района в 1997 году

В 1997 году жители деревни Оброво Ивацевичского района разгромили ОМОНовцев, которые «приехали наводить порядки». Милиционеры настолько не ожидали отпора полешуков, что даже потеряли пистолет.

27 сентября 2019 16:44

Правда, что из Коссовского дворца есть подземный ход в Ружаны?

Говорят, от Коссовского дворца до Ружанского замка существует подземный ход, по которому могли проехать тройка лошадей и карета. Десятки лет эта красивая легенда интригует любознательных туристов и придает чувство гордости местным жителям.