• Доллар 2.3981
  • Евро 2.6734
  • Рос. рубль 3.4795

Загінулага на пажары жыхара Квасевічаў напярэдадні наведвалі ратавальнікі

10:38 19 ноября 2018
Надзвычайна трывожная аператыўная абстаноўка з пажарамі і гібеллю ад іх людзей, якая склалася ў нашым раёне літаральна з пачатку года, на жаль не супыняецца, нягледзечы на ўсе магчымыя прафілактычныя меры, што праводзяць у раёне выратавальнікі і прадстаўнікі іншых зацікаўленых у бяспецы грамадзян службаў.

Толькі за мінулыя выхадныя ў раене адбылося 4 пажары. Спіс ахвяр ад агню з пачатку года дапоўніў яўчэ адзін трагічны выпадак.

У ноч на 16 лістапада чарговая трагедыя адбылася ў Квасевічах. У драўляным уласным  доме загінуў жыхар 1959 г.н. Жыў адзін ва ўласнай хаце, нідзе не працаваў. Меў трэццю групу інваліднасці і жыу на сродкі, якія атрымлівау па інваліднасці. На прафілактычным ўліку ў ДУ “Івацэвіцкі ТЦСАН” і ў Квасевічскім сельвыканкаме не значыўся. Але, як кажуць суседзі, час ад часу меў слабасць да алкагалю. Да таго ж яшчэ і курыў, многа і часта.

Загінуўшага пры жыцці напярэдадні трагедыі наведвалі прадстаўнікі назіральнай камісіі, якая дзейнічае пры Квасевіцкім сельвыканкаме, а таксама прадстаўнікі райаддзела па НС. Але, на жаль, загінуўшы не паслухаў папярэджанняў…

У выніку пажару пашкоджаны памяшканні дома. Прычына трагедыі ўстанаўліваецца, але мяркуецца, што менавіта неахайнае курэнне загінуўшага выклікала пажар. Верагодна, ён быў у нецвярозым стане.

Раённая служба выратавання ў чарговы раз звяртаецца да жыхароў раёна: будзьце пільнымі і абачлівымі пры карыстанні з агнём і яго крыніцамі. Наступіў ацяпляльны перыяд, а таму даводзіцца паліць печы. Нагадваем вам сачыць за іх спраўнасцю і не пакідаць без нагляду.

Таксама сачыце за сваімі малалетнімі дзецьмі і ніколі не пакідайце іх занятак без увагі.

Будзьце больш лаяльнымі да сваіх родных і суседзяў, якія маюць схільнасць да злоўжывання спіртнымі напоямі і амаль не развітваюцца  з цыгаркай. Магчыма, ваша абачлівасць і насцярожанасць у адносінах да іх паспрыяюць уратаванню жыцця. Беражыце сябе і сваіх родных!

Віталь Дыдышка, в.а.начальніка Івацэвічскага РАНС

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

16 февраля 2020 10:41

На пожаре в Ивацевичах погиб мужчина, а шесть человек эвакуировали

Ранним утром 15 февраля поступило сообщение о пожаре в квартире на первом этаже двухэтажного жилого дома №35 по улице Ленина в Ивацевичах.

14 января 2020 11:04

В Ивацевичском районе на пожаре погиб пенсионер

По информации Брестского областного управления МЧС, пожар случился вечером 13 января на улице Коссовской в деревне Заполье.

24 декабря 2019 20:23

Водитель из Ивацевичского района насмерть сбил пешехода в Могилевской области

По информации УВД Могилевского облисполкома, ДТП произошло о второй половине дня 23 декабря вблизи деревни Слободка в Бобруйском районе.

08 декабря 2019 11:41

На пожаре в Ивацевичском районе погибла пенсионерка

Днем 7 декабря в Ивацевичский районный отдел по чрезвычайным ситуациям поступило сообщение о пожаре в жилом доме в деревне Озерцо на улице Букшты.