• Доллар 2.4368
  • Евро 2.8821
  • Рос. рубль 3.3288

У Івацэвічах пашпарты ў школах не правяраюць, а ў Лунінцы ўвялі кантроль на ўваходзе

12:20 21 февраля 2019
Пасля трагедыі ў Стоўбцах Міністэрства адукацыі анансавала ўзмацненне мер бяспекі ў школах. У некаторых рэгіёнах у школах ужо ўводзяць праверку пашпартоў на ўваходзе.

Такое новаўвядзенне з’явілася ў Лунінецкім раёне – цяпер каб трапіць там ва ўстанову адукацыі, трэба прад’явіць пашпарт.

Аб гэтым распавёў “Медыя-Палессю” начальнік аддзела па адукацыі Лунінецкага райвыканкама Аляксандр Баўкуновіч. Цяпер бацькі, як і іншыя асобы, змогуць заходзіць у школу, але на ўваходзе трэба абавязкова прад’явіць пашпарт і запісацца ў журнале ўліку наведнікаў. Паведамляецца, што староннім асобам і раней трэба было рэгістравацца пры наведванні школы, але цяпер меры бяспекі вырашылі ўзмацніць.

Івацэвічы: пашпарты пакуль правяраць не будуць

Карэспандэнт “Першага Рэгіёну” спытаў у начальніка аддзела па адукацыі Івацэвіцкага райвыканкама Ігара Куіса, ці не ўводзяцца ў школах Івацэвіцкага раёну меры засцярогі, падобныя да лунінецкіх.

“У нас такіх мер па прад’яўленні пашпартоў пакуль няма, таму што, у асноўным, у нас ведаюць дзяцей, бацькоў. Прапускны рэжым, канешне, узмоцнены, але не да такой ступені, што бацькі павінны пашпарты насіць з сабою. Усе ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў нас абсталяваныя сістэмамі відэаназірання – гэта адно. А другое – прызначаны адказныя асобы, яны пазначаныя бэджамі, пра тое, што яны арганізоўваюць прапускны рэжым. Кожная ўстанова адукацыі ў нас юрыдычная асоба, але цэнтралізавана мы ім такой каманды (аб праверцы пашпартоў, – ПР) не давалі,” – распавёў начальнік аддзела па адукацыі Івацэвіцкага райвыканкама.

Ігар Мікалаевіч патлумачыў, што кожная школа можа ўводзіць і свае меры бяспекі ў залежнасці ад сітуацыі, якая склалася.

Нагадаем, жудасная трагедыя адбылася 11 лютага. У школе ў Стоўбцах вучань з нажом напаў на настаўніцу і іншых вучняў, загінулі педагог і старшакласнік. Пасля гэтага пачалі ўзмацняць меры бяспекі ва ўстановах адукацыі ў розных рэгіёнах.

А як вы лічыце, якія меры бяспекі павінны быць у школе, ці трэба правяраць пашпарты? Каментуйце на нашым сайце праз свае акаўнты ў сацсетках, а таксама ў нашых групах у ВКонтакте, Одноклассниках, Facebook і Viber-супольнасці.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

04 августа 2020 10:45

В Ивацевичском районе ограничат движение по главной автомагистрали

По информации ГАИ, 5 августа (с 6.30 до 17.00) будет ограничено движение транспорта на 160-164 километрах автодороги М1/Е30 «Брест - Минск - граница РФ» в Ивацевичском районе.

15 июня 2020 16:26

В поселке Зеленый Бор Ивацевичского района ввели карантин из-за бешеной лисы

Местные жители обратились в районную ветеринарную станцию по поводу появившейся в населенном пункте лисы: непрошеная гостья побывала в нескольких курятниках.

27 мая 2020 17:42

Через Березу и Ивацевичи в выходные дни будут следовать дополнительные поезда Брест-Минск-Брест

По информации пресс-центра Белорусской железной дороги, с 29 мая назначен поезд межрегиональных линий экономкласса №690/681 Брест - Минск - Брест.

07 мая 2020 16:54

Как пройдет День Победы в условиях пандемии: Брест, Ивацевичи, Берёза, Пинск, Дрогичин

По причине неблагоприятной эпидемиологической ситуации празднование Дня Победы в этом году пройдет значительно скромнее и без массовых мероприятий, которые были в прошлые годы.