• Доллар 2.402
  • Евро 2.626
  • Рос. рубль 3.3778

“Абуджэнне” распачне выставу ў Косаўскім палацы Пуслоўскіх

14:21 25 апреля 2019
Палацу Пуслоўскіх у г. Косава амаль два стагоддзі. Увесь гэты час палац захапляў сваім рамантычным выглядам беларускіх мастакоў, нават тады, калі ён знаходзіўся ў вельмі непрывабным стане, будучы часткова разбураным і заняпалым. Але сёння Косаўскі замак, калі ён выдатным чынам адноўлены і чакае сваіх наведвальнікаў, вабіць мастакоў яшчэ больш.
Побач – музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі. Гэтага дастаткова, каб заўсёды сюды ехаць: маляваць, тварыць, натхняцца, адчуваць жывыя сувязі гісторыі і сучаснасці. Косаўскі замак і сядзіба Касцюшкі, маляўнічае возера побач з сядзібай – усё гэта прыадчыняе воку неабсяжныя творчыя далягляды.
У сёлетнім красавіку мастакі-перасоўнікі, сябры аб’яднання “Абуджэнне”, пачынаюць свой сёмы год творчых выяздных выстаў менавіта з Косаўскага замку, бо лічаць за гонар выстаўляцца менавіта тут. Гэта будзе, на думку ўдзельнікаў выставы, добрым і спрыяльным знакавым праектам, каб 2019 год быў для іх плённым і творча-актыўным. Адкрыццё выставы адбудзецца 29.04.2019 года ў 14:00.
“Абуджэнне” – гэта добраахвотнае аб’яднанне мастакоў з розных гарадоў Беларусі: Андрэй Лычкоўскі – з г.Узда Мінскай вобласці, Таццяна Зданевіч і Анатоль Маразюк з г.Бяроза Брэсцкай вобласці, Фёдар Ладуцька і Яўген Шунейка з Мінска. Поруч з імі ў выставе прымаюць удзел бліжэйшыя калегі-аднадумцы з суполкі “Арт-Слонім” – Васіль Грыневіч і Казімір Кулеш. Іх творы прысвечаны гісторыі і сучаснасці, хараству роднага краю і яго веснавому абуджэнню. Мастакі знойдуць час, каб правесці аднадзённы пленэр і ўзбагаціць свае калекцыі свежымі творамі, прысвечанымі палацу Пуслоўскіх, сядзібе Касцюшкі і яе наваколлю, правядуць падчас адкрыцця выставы творчыя майстар-класы.
Несумненна, вялікая ўвага надаецца вобразу Тадэвуша Касцюшкі, матывам яго малой радзімы, якая натхняла яго ўсё жыццё. Таксама ёсць прысвячэнні і вялікаму польска-беларускаму кампазітару Станіславу Манюшку, 200-годдзе якога сёлета шырока адзначаецца ў свеце.
Усё, што ствараюць мастакі-перасоўнікі, яны малююць ад шчырага сэрдца і лепшыя свае творы даруюць тым рэгіянальным музеям, дзе выстаўляюцца. У іх заўсёды ёсць натхненне, багацце ідэй і жаданне рухацца наперад. Спадзяемся, што іх творы падораць гледачам добры веснавы настрой і жаданне жыць з гонарам за сваю Выдатную Радзіму – Беларусь.
Зімовы эцюд
Трэба адзначыць, што Яўген Шунейка, Андрэй Лычкоўскі, Таццяна Зданевіч і Фёдар Ладуцька з’яўляюцца членамі журы Адкрытага рэгіянальнага конкурса дзіцячага малюнка “Спадчына”, які ўжо чацвёрты год запар паспяхова праводзіцца ў г. Івацэвічы і на тэрыторыі раёна.
Заснавальнік конкурсу-Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Івацэвіцкага райвыканкама. Арганізатар конкурсу-ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г. Івацэвічы”, Храм у гонар дзяржаўнай іконы Божай Маці па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Стэфана, арцыбіскупа Пінскага і Лунінецкага.
Конкурс дае магчымасць адкрываць і развіваць таленты дзяцей у кірунку выяўленчага мастацтва, дае магчымасць настаўнікам і выкладчыкам узбагаціць свой творчы вопыт і вопыт выкладання, дае магчымасць жыхарам і гасцям горада дакраннуца да мастацтва, адчуць яго подых. Гэта магчыма дзякуючы таму, што другі, самы цікавы і складаны тур конкурса праводзіцца ў фармаце пленэра. Першы этап IV Адкрытага рэгіянальнага конкурса дзіцячага малюнка “Спадчына-2019” адбудзецца 30.04.2019 года, дзе журы зробіць выбар на карысць удзельнікаў другога тура конкурса. Другі тур – пленэр – адбудзецца 11.05.2019 года. Трэба адзначыць, што на першы тур конкурса ўжо паступіла каля 200 дзіцячых малюнкаў.
Прыклад мастакоў-перасоўнікаў, якія рэгулярна наведваюць наш край і дораць нам непараўнальныя эмоціі сваімі творамі, мае быць паказальным і для дзяцей, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, і для дзяцей, якія проста цікавяцца мастацтвам, і для ўсіх людзей, якія бачаць і разумеюць прыгажосць.

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

17 марта 2020 13:14

Ольга Горчакова из Ивацевичей победила в конкурсе “Женщина-весна” от Першага рэгіёну и компании “Мир путешествий”

Подведены итоги конкурса "Женщина-весна", который проводил Першы рэгіён совместно с туристического агентства "Мир путешествий".

15 марта 2020 11:01

В Ивацевичах открылась выставка игрушек ручной работы

14 марта в Ивацевичском историко-краеведческом музее открылась выставка "Каждой избушке - свои игрушки".

13 марта 2020 12:56

В Ивацевичах пройдет презентация выставки изделий ручной работы

14 марта в Ивацевичском историко-краеведческом музее (ул. Почтовая, 7) пройдет выставка "В каждой избушке- свои игрушки"

05 февраля 2020 10:24

Конкурс: выиграйте для мужа набор ключей к 23 февраля от ЧП “Баверол”

"Першы Рэгіён" совместно со спонсором - ЧП "Баверол" - проводят в Ивацевичах конкурс, в котором жена может выиграть для своего мужа набор ключей. Примечательно, что сделать нужно приятное - похвалить своего мужа, сфотографировав и прислав что-то сделанное им своими руками. Приз очень неплохой, мужчины, особенно автолюбители, оценят - набор ключей от ЧП "Баверол" - магазина автозапчастей в Ивацевичах. Подробнее о условиях конкурса ниже.