• Доллар 2.1137
  • Евро 2.3435
  • Рос. рубль 3.4122

Яшчэ можна набыць кнігі вядомага івацэвіцкага краязнаўцы Алеся Зайкі

13:33 28 ноября 2019
Паважаныя чытачы, тыя, хто любіць родную мову, шануе яе. Звяртаюся да вас з прапановай набыць кнігі майго пакойнага мужа Алеся Фаміча Зайкі.

Кнігі Аляксандр Фаміч выдаваў за свой кошт. Іх няма ў сельскіх і школьных бібіліятэках, у бібліятэках педагагічных універсітэтаў.

Кожны год студэнты філалагічныж факультэтаў запісваюць па вёсках дыялектныя словы, узоры гаворак. Але няма ўжо людзей, якія ведалі многа гэтых слоў, правільна гаварылі. Цяпер размаўляюць у вёсках на трасянцы.

Аляксандр Фаміч сабраў усю народную мудрасць раней, калі былі жывыя носьбіты чыстай беларускай мовы, ад іх былі запісаны і дыялектныя словы, і фразеалагізмы, і ўсё, вышэй пералічанае. Яго кнігі атрымалі высокую ацэнку вучоных-мовазнаўцаў.

Яшчэ пры яго жыцці ўбачылі свет “Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры,  прыгаворкі і языкаломкі, вясельныя прыгаворкі пры дзяльбе караваю, вітанні і зычэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі і прысяганні, праклёны і адкляцці, жартоўныя праклёны і дражнілкі-кепікі, зневажанні і параўнанні, прыкметы народнага календара з Косаўшчыны” (кароткая назва – “Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны”), “Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны”, кніга прозы “Чысты чацвер”.

Ужо пасля яго раптоўнай смерці выйшла кніга “Мікратапаніміка Івацэвіччыны”.

Падтрымайце шчырага беларуса, які ўсё жыццё прысвяціў вывучэнню багацця роднай мовы, сабраў унікальны матэрыял, аддаў усе сілы і здароўе вывучэнню і захаванню скарбаў народнай культуры, каб нашчадкі мелі  багатую спадчыну.

Кнігі выдадзены, але з распаўсюджаннем іх я засталася сама. Хочацца, каб шматгадовая праца не прапала дарэмна.

Хто жадае набыць кігі А.Ф. Зайкі – тэлефануйце Антаніне Іванаўне Зайка +375 29 203-56-20; 8(01645) 43-2-35

Чытайце таксама:

«Ён служыў свайму краю, свайму народу»: у Заполлі развіталіся з краязнаўцам Алесем Зайкам

ЧИТАТЬ ЕЩЕ СТАТЬИ

26 сентября 2019 10:40

В Коссово открылась выставка о Костюшко и его женщинах

Выставка живописи "Образы Тадеуша Костюшко и близких его сердцу дам" открылась в мемориальном музее-усадьбе имени Т. Костюшко в Ивацевичском районе, сообщила заместитель директора музея-усадьбы Ирина Семенюк.

18 июля 2019 16:23

Реставрация дворцово-паркового ансамбля в Коссово может быть завершена в 2020 году

Об этом заявил на коллегии Министерства культуры начальник управления культуры Брестского облисполкома Сергей Панасюк.

24 мая 2019 15:29

Польский писатель, который был в Ивацевичах, вдохновился нашей страной

Артур Зыгмунтович, польский писать из Вроцлава, который написал книгу о Беларуси, решил и дальше заниматься темой, связанной с нашей страной. Посещения многих городов и деревень Беларуси на гражданина Польши оставили неизгладимое впечатление.

17 мая 2019 13:27

Ивацевичский музей приглашает на “Музейную ночь 2019”

17 мая в Ивацевичском историко-краеведческом музее пройдут мероприятия в рамках международной акции "Ночь музеев".